Замежная прэса пра Беларусь: 7–15 ліпеня

Апошні год Беларусь і Латвія адзначаюць з’яўленне добрага дыялогу. А паколькі ў пачатку гэтага года ЕС зняў з Беларусь амаль усе санкцыі, а Аляксандр Лукашэнка стаў выязным, ужо ў бліжэйшы час бакі не выключаюць абмену візітамі на самым высокім узроўні.
LSM (Латвія)

Фота research.ria.ru



Урэшце ў адказ на актыўныя спробы зблізіцца з Захадам можна чакаць і больш жорсткую рэакцыю расійскага кіраўніцтва. Напрыклад, РФ можа спыніць пастаўкі ў Беларусь энерганосьбітаў па льготных тарыфах, заблакаваць расійскі рынак для беларускіх вытворцаў. Нястачы перыферыйнага капіталізму, знішчаная эканоміка і разбураная сацыяльная сфера — такая доля ўжо спасцігла большасць краін Усходняй Еўропы, у тыл ліку Украіну. Такі ж лёс чакае і Беларусь. Адрозненне ад паўднёвай суседкі можа заключацца ў тым, што замест дзяржаўнага перавароту «знізу» тут можа адбыцца «майдан» зверху. Але ад гэтага яго наступствы будуць не менш катастрафічнымі.

«Русская планета» (Расія)


Такім чынам, іншаземец, які наведвае Мінск, можа падумаць, што сітуацыя з правамі чалавека змянілася. Але, слухаючы актывістаў, становіцца ясна, што нябачная, пастаянная пагроза назірання засталася. Распаўсюджванне інтэрнэту і мабільных тэлефонаў у Беларусі не прывяло да павелічэння свабоды для актывістаў, а стварыла больш жорсткія абмежаванні ў іх дзейнасці. Як выказаўся адзін актывіст: «Шмат рэчаў можна было б рабіць прасцей без пагрозы назірання». Калі вам трэба абмеркаваць некаторыя важныя праблемы, трэба сустрэцца з чалавекам асабіста. У дваццаць першым стагоддзі людзі сустракаюцца твар у твар, як і ў 90-я гады.

«Democracy now» (ЗША)


Зрэшты, ёсць меркаванне, што турбавацца ўсходняй суседцы зусім няма пра што, бо выказаныя Макеем намеры (базавая дамова з ЕС) такімі і застануцца. Ёсць маса прыкладаў, калі Мінск імітаваў перамоўны працэс або нават актыўна яго вёў, але тармазіў, калі справа даходзіла да падпісання. Напрыклад, так было з дзеяннямі па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС або па ўступленні ў СГА. Проста цяпер Мінску патрэбныя «дадатковыя балы» ў перамовах з Бруселем. Галоўнае, што цяпер трэба Мінску, — новыя крэдыты. Дзеля гэтага можна заявіць пра многае.

«Независимая газета» (Расія)


Пакуль заходнія саюзнікі Украіны раздумваюць, ці варта ўзбройваць Кіеў у вайне з Расіяй, «найбліжэйшы саюзнік» Расіі на працягу двух гадоў дапамагаў і дапамагае афіцыйнаму Кіеву ў барацьбе з «гібрыднай пагрозай» на Данбасе. Прычым, сумы гэтай дапамогі вымяраюцца сотнямі мільёнаў долараў. Такім чынам, Лукашэнка ўсур’ёз ставіць на поспех «праекту Украіна». Прычым, свядома падстаўляючыcя пад гнеў Масквы, бо, пагадзіцеся, ужо вельмі дзіўны «саюзнік» атрымліваецца. З іншага боку, наша вымушаная шмат у чым арыентацыя на ваенную прамысловасць Беларусі не так ужо простая, па сутнасці. А калі ў Беларусі кардынальна памяняецца ўлада і апынецца, што нашы ракеты не лётаюць, а БТРы не ездзяць?

«Экономические известия» (Украіна)



Каментаваць