Замежныя СМІ пра Беларусь: 9–15 кастрычніка

 
Вынік выбараў быў вядомы загадзя, галоўным пытаннем было не тое, ці абяруць Лукашэнку, а ці захаваецца апазіцыя? Яна не захавалася, таму што для таго, каб выступаць у палітыцы, трэба мець хоць нейкую палітычную прапанову. На гэтых выбарах мы назіралі нігіляцыю любых палітычных прапаноў, акрамя прапановы Лукашэнкі, які параіў беларусам захаваць статус-кво. 
 
«Обещания» (Расія)
 



Сёння ўжо не з’яўляецца сакрэтам тое, што рэпрэсіі пасля 19 снежня 2010 года мелі на мэце не толькі масавае застрашванне і пакаранне палітычна няўгодных, але і іх масавую вярбоўку. Акрамя гэтага, адной з важных задач з’яўлялася ўдасканаленне і легендавання (стварэнне максімальна праўдападобнай легенды) для асоб, які негалосна ўжо супрацоўнічаюць са спецслужбамі, а таксама кадравых афіцэраў КДБ, якія працуюць у апазіцыйным асяроддзі. Апошнім апазіцыйным палітыкам Беларусі, які не працаваў «пад кантролем», быў Зянон Пазьняк.
 
Delfi (Літва)
 
 
 
На нейкім этапе кар’ера Лукашэнкі скончыцца тым, што яго зрынуць яго ж блізкія паплечнікі — альбо ў разліку на празаходні паварот Беларусі, што вельмі верагодна, альбо, можа быць, у разліку на больш прарасійскую палітыку. Таму што сістэма Лукашэнкі мае на ўвазе падвешаны стан паміж Захадам і Расіяй і магчымасць правядзення шматвектарнай палітыкі. І Захад, і Расія зацікаўлены ў зняцці Лукашэнкі і ў тым, каб паставіць больш лаяльнага палітычнага лідара. Тым не менш, становішча Лукашэнкі вельмі ўстойлівае. Аднак на нейкім этапе ім будзе дапушчана памылка, і Лукашэнка будзе зрынуты сваімі паплечнікамі. Але калі гэта адбудзецца, цяпер сказаць цяжка. Думаю, пакуль можна сцвярджаць, што гэта будзе не хутка. 
 
ФАН (Украіна)
 
 
Трэба разумець, што ізаляцыя Беларусі шкодзіць як ёй самой, так і Расіі. Мець партнёра, у якога разарваныя адносіны з бліжэйшымі суседзямі, няправільна, таму зняцце эканамічных і палітычных санкцый — рацыянальны крок. Трэба аднаўляць камунікацыю, рэспубліцы нельга жыць за «калючым дротам», інакш узнікае дэградацыя і сіндром «местачковасці». 
 
«Аргументы и Факты» (Расія)
 
 
Важна разумець, што цяпер у Беларусі з’явіўся другі лідар — Святлана Алексіевіч. Яна атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, і да яе будуць прыслухоўвацца на міжнароднай арэне. Для Лукашэнкі гэта вялікая асабістая трагедыя. Ён некалькі гадзін думаў, віншаваць яе з перамогай ці не. Вядома, для яго гэта быў шок. Лукашэнка баіцца з’яўлення такіх лідараў, таму што Беларусь у міжнароднай прасторы асацыюецца з імем Лукашэнкі. Пасля з’яўлення нобелеўскага лаўрэата яго манаполія знікае. Алексіевіч не прэтэндуе на ролю палітыка, яна будзе з’яўляцца негалосным лідарам, які будзе гучаць, як гучаў Салжаніцын, як гучаў Бродскі на міжнароднай арэне. І таму тут будзе, верагодна, пэўнага роду нават негалосны канфлікт паміж Лукашэнкам і Алексіевіч.
 
Правда.Ру (Расія) 

Каментаваць