Замоўцам забойства Барыса Нямцова названы афіцэр батальёна «Поўнач» Руслан Мухудзінаў

Следства прад'явіла канчатковае абвінавачванне Заўру Дадаеву, меркаванаму выканаўцу забойства палітыка Барыса Нямцова. 



Фота: Reuters


Пра гэта ў аўторак, 29 снежня, ТАСС паведаміў адвакат абвінавачанага Шамсудзін Цакаеў.  

«Абвінавачванне ў канчатковай рэдакцыі прад'яўлена Дадаеву па пунктах «ж» і «з» часткі 2 артыкула 105 КК РФ («Забойства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове з карыслівых меркаванняў або па найму»)»,  сказаў ён. Пасля прад'яўлення абвінавачвання Дадаеў сваёй віны не прызнаў.

Акрамя таго, абвінавачванні ў канчатковай рэдакцыі былі прад'яўленыя Анзору і Шагіту Губашовым, Тэмірлану Эскерханаву і Хамзату Бахаеву.

Адвакат адзначыў, што следства адмовілася ад версіі, паводле якой палітыка забілі з-за яго выказванняў пра карыкатуры французскага сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo. «Мы вывучаем абвінавачванне ў канчатковай рэдакцыі, у ім гаворыцца, што забойства здзейснена па найму, версіі помсты за выказванні аб карыкатурах Charlie Ebdo у фінальнай рэдакцыі няма»,  сказаў абаронца.

Ён дадаў, што фігурантам пагражаюць пажыццёвыя тэрміны.

Раней  адвакат пацярпелых па справе аб забойстве Нямцова, заявіў, што следства, называючы заказчыкам злачынства афіцэра батальёна «Поўнач» Руслана Мухудзінава, спрабуе адвесці ўдар ад блізкага атачэння кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. На яго думку, заказчыкамі з'яўляюцца нейкія «высокапастаўленыя людзі».

Крымінальная справа ў дачыненні да Мухудзінава, а таксама іншых неўстаноўленых асоб, як паведамлялася, будзе выдзелена ў асобную вытворчасць.

25 снежня следчы ў Басманным судзе Масквы паведаміў, што забойства Нямцова не звязанае з яго палітычнай і дзяржаўнай дзейнасцю. Акрамя таго, адвакат Вадзім Прохараў тады паведаміў, што не пацвердзілася і іншая версія пра тое, што забойства Нямцова стала помстай за выказванні палітыка ў падтрымку французскага часопіса Charlie Hebdo. «Новае абвінавачванне кажа, што забойства рыхтавалася з верасня, а карыкатуры апублікавалі ў студзені», — адзначыў адвакат у судзе.

Усяго па справе затрыманыя пяць чалавек, у тым ліку меркаваны забойца Заур Дадаеў, Хамзат Бахаеў, які, па версіі следства, павінен быў схаваць саўдзельнікаў пасля злачынства, Тэмірлан Эскерханаў, якому ставіцца адсочванне маршрутаў Нямцова, а таксама браты Анзор і Шагіт Губашовы. Акрамя таго, завочна арыштаваны і абвешчаны ў міжнародны вышук меркаваны арганізатар забойства афіцэр батальёна «Поўнач» Руслан Мухудзінаў.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў цэнтры Масквы 27 лютага. У апазіцыянера патрапіла чатыры кулі, ён памёр на месцы.

Пра тое, што думае пра замоўшчыкаў забойства бацькі Жанна Нямцова, можна прачытаць тут.

Каментаваць