Затрыманыя ва Украіне дыверсанты: ад беспрацоўнага да бізнэсмэна

За тры тыдні толькі байцы СБУ выявілі і затрымалі больш за 40 сепаратыстаў. Затрыманыя сепаратысты і дыверсанты, знаходзіліся ў гарачых кропках на ўсходзе і ў Адэсе, — гэта як грамадзяне Расіі і Украіны, так і ўкраінцы з расійскімі пашпартамі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар СБУ Марына Астапенка, перадае Сегодня.ua.



Паводле яе слоў, за апошнія тры тыдні толькі байцы СБУ выявілі і затрымалі больш за 40 сепаратыстаў. Акрамя таго, МУС рапартуе, што яго супрацоўнікі за апошні тыдзень затрымалі прыкладна столькі ж падазраваных у здзяйсненні дыверсій. «Затрыманыя — гэта грамадзяне розных узростаў, ад 25 да 50 гадоў, і розных прафесій — і прадпрымальнікі, і беспрацоўныя», — удакладніла Астапенка.

Адзін з апошніх затрыманых экстрэмістаў — 41-гадовы жыхар Данецка. «Ён спрабаваў наладзіць пастаўкі зброі ў паўднёва-ўсходнія вобласці Украіны. Такое заданне ён атрымаў ад кіраўніка разведвальна-дыверсійнай групы ГРУ Генштаба ўзброеных сілаў Расеі. Па даручэнні расійскага дыверсанта ў канцы красавіка данчанін наведаў Сімферопаль, дзе наладзіў супрацоўніцтва з крымскімі сепаратыстамі, падбіраў добраахвотнікаў для супрацьстаяння з сілавікамі і здзяйснення дыверсій на тэрыторыі Данецкай вобласці. СБУ адкрыла крымінальную вытворчасць па артыкуле «Садзейнічанне ў стварэнні тэрарыстычнай групы», — паведаміў прэс-цэнтр СБУ.

 

А ў Чарнавіцкай вобласці, як распавяла ўчора Марына Астапенка, злавілі дзевяць чалавек, якія перавозілі рэчыва з магчымым утрыманнем ўрану. У СБУ не выключаюць, што затрыманыя хацелі вырабіць так званую «брудную» бомбу (калі радыеактыўныя элементы пры выбуху забруджваюць вялікую тэрыторыю). Усе злоўленыя дыверсанты знаходзяцца ва ўкраінскіх СІЗА розных рэгіёнаў. Там іх дапытваюць. Усім ім пагражае ад 5 да 10 гадоў турмы.
 

Каментаваць