Жалезная феміністка

Фільм “Жалезная лэдзі з мегазоркай Мэрыл Стрып, прэм’ера якога адбылася напрыканцы снежня, ператварыў вобраз Маргарэт Тэтчэр з заўзятай антыкамуністкі ў флагмана фемінізму.

Добра знаёмы беларусам лорд Цім Бэл, які задоўга да таго, як пачаў піярыць Лукашэнку, займаўся іміджам Тэтчэр, застаўся карцінай незадаволены. Ён назваў яе “смеццем і сказаў, што ўвесь сцэнар прыдуманы і напісаны пад актрысу Мэрыл Стрып, якая выконвае галоўную ролю.



Фільм “Жалезная лэдзі з мегазоркай Мэрыл Стрып, прэм’ера якога адбылася напрыканцы снежня, ператварыў вобраз Маргарэт Тэтчэр з заўзятай антыкамуністкі ў флагмана фемінізму.

Добра знаёмы беларусам лорд Цім Бэл, які задоўга да таго, як пачаў піярыць Лукашэнку, займаўся іміджам Тэтчэр, застаўся карцінай незадаволены. Ён назваў яе “смеццем і сказаў, што ўвесь сцэнар прыдуманы і напісаны пад актрысу Мэрыл Стрып, якая выконвае галоўную ролю.

Сэр Бэл мае рацыю. “Жалезная лэдзі — другі фільм 53-гадовай Філіды Ллойд. Да гэтага яна зняла паспяховы, пабудаваны на хітах гурта “АВВА мюзікл “Мамма мія, дзе вядучую ролю выконвала ўсё тая ж Мэрыл. Хутчэй за ўсё, па заканчэнні працы над мюзіклам рэжысёр і акторка дамовіліся працягнуць супрацоўніцтва. Так і нарадзілася ідэя стварэння “Жалезнай лэдзі.

Хаця сама Філіда адмаўляецца ад такой версіі. Па яе словах, ёй даўно хацелася зрабіць нейкі сучасны “кавер шэкспіраўскага караля Ліра — кінасагу пра чалавека, які ў жыцці дасягнуў усяго, каб напрыканцы аказацца забытым і кінутым усімі. Тэтчэр сапраўды чымсьці падобная на шэкспіраўскага персанажа. Былы кіраўнік Вялікабрытаніі жыве амаль ізалявана. Прэса і грамадства яе не песцяць: бачаць ва ўсіх сучасных эканамічных правалах наступствы яе рынкавых антысацыяльных рэформаў. У дадатак сама Маргарэт пакутуе на слабую памяць. Яе дачка Кэрэл сведчыць: “Яна (маці) забывае, што ела на сняданак, лічыць жывым памерлага мужа, размаўляе з ім і не памятае адрас уласнага дома.

Тэма размоў Маргарэт з быццам жывым мужам была ахвотна выкарыстана аўтарамі фільму. Паводле сюжэта, Маргарэт нечакана бачыць фантом мужа і падчас размовы з ім пачынае ўзгадваць іх раман. Пасля ў форме наратыўнага апавядання ў памяці ўсплываюць іншыя познія фрагменты жыцця баранесы.

Аднак у выніку “Караля Ліра ў Філіды Ллойд не атрымалася. Магчыма, таму, што кароль Лір жыў у феадальны час, калі не было прафсаюзаў, парламенту з левай апазіцыяй, ірландскіх рэспубліканцаў і г.д. Затое яны існавалі ў часы прэм’ерства Тэтчэр і вельмі яе не любілі. Не дзіўна, што задоўга да прэм’еры “Жалезнай лэдзі былыя апаненты Тэтчэр пабачылі ў фільме спробу рэабілітацыі ненавіснага палітыка і яе спадчыны.

Іх падазрэнні спраўдзіліся. Мэрыл Стрып зрабіла дастатковы прывабны вобраз экс-прэм’ера. Настолькі прывабны, што газета “Times дае 80 працэнтаў на тое, што за “Жалезную лэдзі Мэрыл дадуць Оскара як лепшай актрысе. Тэтчэр, якую выканала Стрып, — гэта ўпэўненая ў сабе жанчына, якая ў асяродку слабых і палахлівых мужчынаў паслядоўна ідзе да сваёй мэты. Што да сцэнаў са старой бабулькай, якая ў прыпадку памутнення розуму размаўляе з нябожчыкам-мужам, яны дадаюць партрэту Маргарэт сентыментальныя рысы. Як піша “The Wall Street Journal, сапраўдная Тэтчэр, якая была вельмі халодная і не мела пачуцця гумару, змякчылася ў руках Стрып да такой ступені, што нават тыя, хто меў на яе адрас варожыя сентыменты, спачуваюць і шкадуюць яе.

Левыя адразу абрынуліся на такую трактоўку Жалезнай лэдзі. Вядучы рупар левай прэсы “The Guardian адзначае: “Жалезная лэдзі — гэта не толькі ўкладка валасоў фенам. Тэтчэр у фільме — гэта Тэтчэр без тэтчэрызму… Гэта выразны палітычны мэсідж. Ёсць пагроза, што для людзей маладзей за 40 гадоў, якія не памятаюць тыя часы, вобраз Тэтчэр можа быць такім, як яго выканала Мэрыл Стрып. Левыя згадалі ўсе хібы Мэгі: дэіндустрыялізацыю краіны, вынікам чаго стала сацыяльная дэградацыя рэгіёнаў, падтрымка дыктатуры Піначэта і рэжыму Апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы, ліквідацыю мясцовага самакіравання, першыя ў гісторыі краіны выпадкі ўжывання спецназу супраць забастоўшчыкаў і маніфестантаў, прыняцце закона Prevention of Terrorism Act, які патрабаваў даносіць на ўсіх, хто сімпатызуе ідэі аб’яднання Ірландыі і г.д.

Некаторыя нават пішуць, што фільм Ллойд — гэта пачатак апрацоўкі грамадскай свядомасці, каб падрыхтаваць яго да пахавання Тэтчэр на дзяржаўным узроўні. Нагадаем, што такога ўшанавання дабіўся ў мінулым стагоддзі толькі адзін прэм’ер — Уінстан Чэрчыль. Брытанскія левыя лічаць, што Маргарэт Тэтчэр, у адрозненні ад Уінстана Чэрчыля, не вартая пахавання за дзяржаўны кошт, паколькі яна хутчэй раскалола брытанскую нацыю, чым аб’яднала яе.

Аднак паслядоўныя правыя таксама не пляскаюць у ладкі прадукту творчага тандэму Ллойд і Стрып. Па-першае, усё былое атачэнне Тэтчэр, уключаючы Ціма Бэла, выступае супраць прымітывізацыі гісторыі. Апарат торы ніколі не быў расколаты па гендэрным прынцыпе. Па-другое, неяк не этычна з пункту гледжання кансерватыўнай хрысціянскай маралі здымаць фільм пра яшчэ жывога чалавека, які пакутуе на псіхічную хваробу. Хаця б з улікам павагі да яго родных. Дарэчы, блізкія і родныя Тэтчэр, уключаючы яе дзяцей Марка і Кэрэл, заявілі, што фільм — “гэта нейкая левая фантазія. Кансерватыўны прэм’ер Дэвід Кэмеран (дарэчы, у фільме ёсць эпізод пра яго, калі той быў яшчэ школьнікам) заклікаў адкласці пракат фільма да смерці Тэтчэр. Ёй, дарэчы, зараз 86 гадоў. А вось паслядоўным “тэтчэрыстам кадры з бабуляй не спадабаліся з іншай прычыны. Трызненні старой на экране разбураюць індывідуальны партрэт Маргарэт Тэтчэр як рашучага чалавека з моцнай воляй.

Аднак найбольш цікавыя дэбаты выклікаў “фемінісцкі вобраз Тэтчэр. Брытанскія актывісткі за правы слабага полу перасварыліся, дыскутуючы, ці была Тэтчэр феміністкай, як малюе яе Мэрыл Стрып.

“Так, — кажуць адны і прыводзяць наступныя аргументы: “Ніякая брытанская жанчына не здолела дасягнуць столькі, колькі яна. Будучы прыналежнай да слабага полу, яна прайшла праз усе сацыяльныя бар’еры, каб заняць самую высокую дзяржаўную ўстанову. Жанчыны, якія кажуць пра тое, што Маргарэт Тэтчэр не была феміністкай, таму што яна ніколі пра гэта не казала, забываюць, што Тэтчэр нармалізавала жаночы поспех. Яна паказала, што хоць у жаночай улады і мужчынскай улады могуць быць розныя мовы, розныя метафары, розныя жэсты, розныя традыцыі, розныя спосабы быць чароўнымі ці ненавіснымі, яны — аднолькава моцныя. Ніхто пасля Тэтчэр ніколі не можа падвяргаць сумневу, ці здольныя жанчыны да эфектыўнага лідарства. Яна — вялікая незаўважаная гераіня брытанскага фемінізму.

А вось іншы погляд: “Маргарэт Тэтчэр стала лідарам кансерватыўнай партыі, калі жаночы рух быў у зеніце. Але яна заўсёды была па той бок кампаній за правы жанчын. Яна была жанчынай сярэдніх гадоў са смешным капялюшыкам, высокім голасам і іміджам палітыка, які не меў нічога агульнага з лозунгамі за права на аборт або роўную аплату працы. Для Тэтчэр ідэалам жанчыны было мець багатага мужа і двух дзяцей. Тое, што яна займала пасаду прэм’ера, супярэчыла прынцыпам фемінізму. Тады феміністкі называлі яе “мужчынам у спадніцы. Яна была адной з тых ракавых жанчын у гісторыі, кшталту жонак або каханак рымскіх імператараў, якія дзялілі ўладу з моцным полам. Нешта накшталт Мадонны на Даўнінг-стрыт.

Між тым, пакуль феміністкі спрачаюцца, некаторыя жаночыя часопісы пачалі дыскусію наконт таго, ці можна зрабіць гардэроб Маргарэт Тэтчэр піскам сучаснай моды.

Застрэльшчыкам стаў амерыканскі часопіс “Harper’s Bazaar. Ён прапанаваў насіць увосень і зіму 2012 касцюмы а-ля Тэтчэр. Гэта паліто ад Valentino сіняга колеру — афіцыйнага колеру Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, славутая чорная тэтчэраўская сумка Prada, дзелавы гарнітур з 80-х ад Ralph Lauren і Oscar de la Renta, блузка з бантам на каўняры ад Derek Lam, туфлі на абцасах ад Ferragamo. Праўда, дазволіць сябе такі гардэроб могуць толькі заможныя людзі.

Каментаваць