Злучаныя Штаты хочуць змагацца з расійскай дэзынфармацыяй. Стала вядома за колькі

Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта ўключыла ў праект бюджэту на наступны фінасаванне Рады кіраўнікоў па пытаннях вяшчання.
У панядзелак, 12 лютага у ЗША апублікавалі праект бюджэту на 2019-ы год.

Паводле дакументу, выканаўчы офіс Доналда Трампа плануе, між іншага, фінасаваць супрацьдзеянне расейскім фэйкавым навінам. На гэтую ды іншыя «стратэгічныя» мэты — «супрацьстаянне дэзінфармацыі» ды «развіццё лічбвых платформаў» — амерыканскі ўрад хоча выдаткаваць $ 661,1 млн.

Рада кіраўнікоў па пытаннях вяшчання працягне працу над кругласутачнай сеткай «Current Tome» («Настоящее время») — супольным праектам радыё «Свабода» і «Голасам Амерыкі», — гаворыцца ў праекце бюджэту.

Фіскальны год у ЗША распачынаецца 1 кастрычніка. Зараз прапанову адміністрацыі прэзідэнта павінен разгледзець Кангрэс.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць