Зменлівыя колеры Зямлі (відэа)

Нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва ЗША (NASA) паказала ролік змяненняў на Зямлі, якія адбыліся за апошнія 20 гадоў.

У відэа, апублікаваным на YouTube, выкарыстаны спадарожнікавыя здымкі, самыя раннія з якіх былі зроблены ў 1997 годзе.

Гэтай восенню спаўняецца 20 гадоў з таго часу NASA пастаянна назірае не толькі фізічныя ўласцівасці нашай планеты, але адну рэч, якая робіць Зямлю ўнікальнай сярод тысячы іншых выяўленных светаў: Жыццё. Cпадарожнікі NASA дапамагаюць убачыць, як дыхае наша Зямля.

Прапануем вам паглядзець новую анімацыю NASA ў якой дваццаць гадоў назірання за Зямлёй сціснуты ў захапляльныя некалькі хвілін.


Каментаваць