Ізраіль. Чарнаскурыя таксама могуць стаць габрэямі

Першы сябра секты амерыканскіх чарнаскурых сіяністаў атрымаў пашпарт дзяржавы Ізраіль. Гэта 62-гадовы Бен Егуда, народжаны ў ЗША. Пераход Егуды ў ізраільскае грамадзянства значыць сімвалічнае заканчэнне вайны паміж Тэль-Авівам і рэлігійнай групоўкай чарнаскурых грамадзян ЗША, які лічаць сябе… габрэямі. Гісторыя пачалася ў 60-я гады ў Чыкага, дзе існавала група афраамерыканцаў, што вывучалі Біблію. Неяк кіраўнік секты заявіў, што ў сне яму з’явіўся архангел і патрабаваў, каб ён са сваімі людзьмі ехаў у Ізраіль, паколькі яны — адно з кален племені народу ізраільскага.

Першы сябра секты амерыканскіх чарнаскурых сіяністаў атрымаў пашпарт дзяржавы Ізраіль. Гэта 62-гадовы Бен Егуда, народжаны ў ЗША. Пераход Егуды ў ізраільскае грамадзянства значыць сімвалічнае заканчэнне вайны паміж Тэль-Авівам і рэлігійнай групоўкай чарнаскурых грамадзян ЗША, які лічаць сябе… габрэямі. Гісторыя пачалася ў 60-я гады ў Чыкага, дзе існавала група афраамерыканцаў, што вывучалі Біблію. Неяк кіраўнік секты заявіў, што ў сне яму з’явіўся архангел і патрабаваў, каб ён са сваімі людзьмі ехаў у Ізраіль, паколькі яны — адно з кален племені народу ізраільскага. Сектанты так і зрабілі. Можна толькі ўявіць сабе шок ізраільцян, калі да іх пачалі прыбываць чарнаскурыя, якія пры гэтым яшчэ сцвярджалі, што яны сапраўдныя габрэі. У выніку іх адправілі ў мясцовасць Дзімона, дзе знаходзяцца ізраільскія цэнтры па стварэнню атамнай бомбы. Аднак госці прыжыліся, а іх калонія нават пачала расці. У 1970–80-я гады канфлікт працягваўся. Некаторыя чорныя сіяністы нават былі арыштаваныя. Толькі ў 1990-я бакі знайшлі кампраміс. Сектантам дазволілі служыць у ізраільскім войску і далі некаторыя грамадзянскія правы. Цяпер яны могуць атрымліваць грамадзянства. Самае цікавае, што паралельна прымірэнню ФБР пачало справу супраць секты: падазраюць, што яе сяброў гвалтоўна прымушалі ехаць у Ізраіль.


Па матэрыялах англамоўнай версіі “Haaretz (Ізраіль)

Каментаваць