Ізраіль. Клятва вернасці дзяржаве

Ізраільскае грамадства спрабуе зразумець сутнасць прынятага 10 кастрычніка закона, адпаведна якому кожны грамадзянін краіны неяўрэйскага паходжання мусіць прынесці клятву вернасці ізраільскай дэмакратычнай дзяржаве. Праўда, закон яшчэ павінен быць падтрыманы Кнесетам. Нават палітыкі, якія не адносяць сябе да лагеру левай апазіцыі, згодныя, што тут ёсць нейкі элемент расісцкай тэорыі, аўтары якой сцвярджаюць, што нацыянальнасць вызначае палітычную пазіцыю.

Ізраільскае грамадства спрабуе зразумець сутнасць прынятага 10 кастрычніка закона, адпаведна якому кожны грамадзянін краіны неяўрэйскага паходжання мусіць прынесці клятву вернасці ізраільскай дэмакратычнай дзяржаве. Праўда, закон яшчэ павінен быць падтрыманы Кнесетам. Нават палітыкі, якія не адносяць сябе да лагеру левай апазіцыі, згодныя, што тут ёсць нейкі элемент расісцкай тэорыі, аўтары якой сцвярджаюць, што нацыянальнасць вызначае палітычную пазіцыю. Ліберальная газета «Haaret» увогуле напісала, што «пасля 10 кастрычніка мы будзем жыць у афіцыйна прызнаным этнакратычнай, тэакратычнай і расісцкай краіне». Хутчэй за ўсё, прэм’ер кідае костку правым партыям, без згоды якіх не будзе забаронена будаўніцтва яўрэйскіх пасяленняў на палесцінскіх землях. Гэта ключавая ўмова для працягу мірнага дыялогу з арабамі.

Па матэрыялах «Lewіca» (Польшча)

Каментаваць