Ізраіль. Вагнер застаўся пад забаронай

Фіяска закончылася спроба ізраільскага Парламенцкага аркестра прыняць удзел у традыцыйным вагнераўскім фестывалі, які штогод праходзіць у Баварыі. Аркестр павінен быў выканаць некалькі кампазіцыі са спадчыны вядомага нямецкага кампазітара. Аднак у выніку Крысціна Вагнер — арганізатар фестывалю — вымушана была абвесціць, што ізраільскія музыканты застануцца дома. Прычынай стала кампанія ў ізраільскіх медыя.

Фіяска закончылася спроба ізраільскага Парламенцкага аркестра прыняць удзел у традыцыйным вагнераўскім фестывалі, які штогод праходзіць у Баварыі. Аркестр павінен быў выканаць некалькі кампазіцыі са спадчыны вядомага нямецкага кампазітара. Аднак у выніку Крысціна Вагнер — арганізатар фестывалю — вымушана была абвесціць, што ізраільскія музыканты застануцца дома. Прычынай стала кампанія ў ізраільскіх медыя. Шматлікія каментатары працягваюць лічыць Рыхарда Вагнера, які памёр за 50 гадоў да прыходу нацыстаў да ўлады, адным з духоўных настаўнікаў Адольфа Гітлера (музыкант сапраўды быў вялікім антысемітам). Некаторыя былыя яўрэйскія вязні канцлагераў распавядаюць, што іх адпраўлялі ў газавыя камеры пад музыку Вагнера. Так ці інакш, у выніку ізраільскія музыкантаў у Баварыі не будзе. Цікава, што байкот Вагнера ў Ізраілі пачаўся яшчэ ў далёкім 1938 годзе, калі музыканты палесцінскага аркестру, які існаваў пры каланіяльнай брытанскай адміністрацыі, адмовіліся іграць музыку Вагнера ў знак пратэсту супраць пераследу яўрэяў у Германіі. У 2001 годзе адзін з ізраільскіх тэатраў паспрабаваў паставіць оперу “Трыстан і Іжота, якую, аднак, хутка давялося зняць з-за крытыкі вагнерафобаў.


Па матэрыялах “Independent (Вялікабрытанія)
 

Каментаваць