Ізраіль. Змешаныя шлюбы — гадзіннікавая міна

Той факт, што група, якая арганізавала выбух бомбы на пляжы Тэль-Барух 14 жніўня, складалася з юнакоў-арабаў і дзяўчат-яўрэек, папросту абурыла сяброў правых арганізацый Ізраілю. Яны згадалі даўнюю прапанову нябожчыка Мейра Кахана (равін і актывіст правых) забараніць шлюбы паміж арабамі і яўрэямі. У авангардзе цяперашняй фазы барацьбы выступае арганізацыя Yad L’Ahim (Братэрская бяспека). Яе лідэр звярнуўся да ўраду і парламенту з падобнымі ініцыятывамі. Галоўная праблема такіх шлюбаў, па яго меркаванню, незразумелая ідэнтыфікацыя дзяцей.

Той факт, што група, якая арганізавала выбух бомбы на пляжы Тэль-Барух 14 жніўня, складалася з юнакоў-арабаў і дзяўчат-яўрэек, папросту абурыла сяброў правых арганізацый Ізраілю. Яны згадалі даўнюю прапанову нябожчыка Мейра Кахана (равін і актывіст правых) забараніць шлюбы паміж арабамі і яўрэямі. У авангардзе цяперашняй фазы барацьбы выступае арганізацыя Yad L’Ahim (Братэрская бяспека). Яе лідэр звярнуўся да ўраду і парламенту з падобнымі ініцыятывамі. Галоўная праблема такіх шлюбаў, па яго меркаванню, незразумелая ідэнтыфікацыя дзяцей. Увогуле, яны быццам яўрэі, аднак па адукацыі і выхаванню часта вядуць сябе як арабы. Яшчэ далей пайшлі ў яўрэйскай калоніі Maaleh Adoumim. Там пачалі тлумачыць змешаным парам, што працяг кахання можа прывесці да выключэння са складу камуны. Аўтар ініцыятывы таксама прапанаваў арганізаваць паліцыю нораваў, якая будзе выкрываць «распуснікаў» сярод маладых яўрэяў, і нават запісаў сябе ў шэрагі такога фармавання. Паліцыя адразу папярэдзіла яго пра незаконнасць такой дзейнасці.

Па матэрыялах «Courrier Internacional» (Францыя)

Каментаваць