ЗША. Абама думае пра сацыялізм?

Здаецца, што крызіс сапраўды моцна закрануў Злучаныя Штаты. Інакш у шэрагах дэмакратычнай партыі не пачалася б палеміка наконт таго, што магчымым адказам на цяперашні выклік можа стаць сацыялістычная мадэль гаспадаркі. Натуральна, ініцыятарамі і ўдзельнікамі гэтай дыскусіі выступаюць самыя левыя колы, аб’яднаныя вакол рэдакцыі часопісу “The Nation. Аднак факт пачатку падобных дэбатаў ужо шакіруе: дэмакраты ніколі не ставілі пад сумнеў рынкавыя прынцыпы амерыканскай эканомікі і права прыватнай уласнасці.

Здаецца, што крызіс сапраўды моцна закрануў Злучаныя Штаты. Інакш у шэрагах дэмакратычнай партыі не пачалася б палеміка наконт таго, што магчымым адказам на цяперашні выклік можа стаць сацыялістычная мадэль гаспадаркі. Натуральна, ініцыятарамі і ўдзельнікамі гэтай дыскусіі выступаюць самыя левыя колы, аб’яднаныя вакол рэдакцыі часопісу “The Nation. Аднак факт пачатку падобных дэбатаў ужо шакіруе: дэмакраты ніколі не ставілі пад сумнеў рынкавыя прынцыпы амерыканскай эканомікі і права прыватнай уласнасці. З іншага боку, рост папулярнасці сацыялістычных тэорый выглядае лагічным на фоне агульнай сітуацыі. Нават Алан Грынспан, былы дырэктар федэральнай рэзервовай сістэмы (аналаг Нацбанку), заклікаў да нацыяналізацыі ўсіх прыватных банкаў. У такой сітуацыі антыкрызісная палітыка Абамы, які капіруе стыль Франкліна Рузвельта, здаецца ўжо недастатковай і малаэфектыўнай. Рэдакцыя “The Nation між тым абвясціла пра пачатак распрацоўкі праграмы перахода да стварэння Сацыялістычных Злучаных Штатаў Амерыкі.


Па матэрыялах “The Nation (ЗША)

Каментаваць