ЗША. Абама — віагра для Ку-клукс-клана

Ку-клукс-клан, скінхеды, неанацысты... У 2008 годзе сябры згаданых груповак здзейснілі ў Злучаных Штатах 926 злачынстваў на глебе расізму. Такая лічба згадваецца ў апублікаваных матэрыялах Інстытута вывучэння расавых праблем, які знаходзіцца ў штаце Алабама. Маштаб злачынстваў за 2008 год на 4 працэнта большы, чым у папярэднім 2007-м, і на 50 працэнтаў большы за 2000 год. У чым прычына ўздыму актыўнасці правых радыкалаў? На думку экспертаў, тут ёсць два фактары. Па-першае, эканамічны крызіс.

Ку-клукс-клан, скінхеды, неанацысты... У 2008 годзе сябры згаданых груповак здзейснілі ў Злучаных Штатах 926 злачынстваў на глебе расізму. Такая лічба згадваецца ў апублікаваных матэрыялах Інстытута вывучэння расавых праблем, які знаходзіцца ў штаце Алабама. Маштаб злачынстваў за 2008 год на 4 працэнта большы, чым у папярэднім 2007-м, і на 50 працэнтаў большы за 2000 год. У чым прычына ўздыму актыўнасці правых радыкалаў? На думку экспертаў, тут ёсць два фактары. Па-першае, эканамічны крызіс. Традыцыйна шмат хто пабачыў прычыну беспрацоўя ў феномене масавай эміграцыі з краін Лацінскай Амерыкі. Другая прычына — абранне Барака Абамы на пасаду прэзідэнта. Як кажа супрацоўнік Інстытута вывучэння расавых праблем, перамога чарнаскурага палітыка выклікала сапраўдны прыступ ярасці ў экстрэмістаў. Пік расісцкіх атак прыходзіцца менавіта на лістапад, калі стала вядома пра перамогу кандыдата ад Партыі дэмакратаў. Усяго ў правыя экстрэмісцкія групоўкі па краіне ўваходзяць прыблізна сем тысяч чалавек.

Па матэрыялах “Junge Welt (Германія)

Каментаваць