ЗША абяцаюць аднавіць украінскі флот

Памочнік міністра абароны ЗША па пытаннях міжнароднай бяспекі Дэрэк Шоллэй заявіў, што Злучаныя Штаты Амерыкі хочуць бачыць Украіну моцнай дзяржавай з абараназдольным  войскам і гатовыя максімальна ў гэтым дапамагаць. 



Ён прызнаў, што раней Захад не рабіў дастаткова, каб падрыхтаваць ўкраінскую армію, нягледзячы на тое, што Украіна была партнёрам НАТА ў Іраку і Косава. Дэрэк Шоллэй паведаміў, што ЗША працуюць над тым, каб аднавіць ваенна-марскія сілы Украіны.
 
Таксама ён прыгадаў, што ЗША ўжо дапамагае Украіне рыштункам — бронекамізэлькамі, прыборамі начнога бачання, формаю. Нагадаем, на дадзены момант Штаты палічылі непатрэбным аказваць Украіне лётную дапамогу, аднак не выключаюць аказанне падобнай дапамогі ў будучыні.
 
Паводле замежных СМІ 

Каментаваць