ЗША абвінавачваюць Расію ў ціску на Украіну па газавым пытанні

Прадстаўніца дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі назвала "інструментам ціску" ліст Пуціна да лідараў еўрапейскіх дзяржаваў.



Джына Псакі заявіла, што ЗША асуджаюць намаганні Расіі, скіраваныя на тое, каб выкарыстоўваць энергарэсурсы ў якасці інструмента прымусу Украіны. Паводле Псакі,  Украіна цяпер плаціць за кубаметр расейскага прыроднага газу 485 даляраў, што .нашмат вышэй, чым плацяць еўрапейскія краіны.
 
Нагадаем, з пачатку красавіка Расія падняла цану на газ для Украіны амаль у два разы: з 268,5 долара за тысячу кубаметраў да 485 долараў. 
 
Учора расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін накіраваў лідэраў шэрагу краін Еўрасаюза ліст, у якім адзначыў , што эканоміка Украіны набліжаецца да дэфолту , і прапанаваў правесці сумесныя кансультацыі з нагоды ўрэгулявання пазыкі Украіны за расійскі газ. Ліст быў скіраваны кіраўнікам 18 дзяржаў , большасць з якіх атрымліваюць газ з Расіі па трубе, якая пралягае па тэрыторыі Украіны.
 

Каментаваць