ЗША. Адзін з прэзідэнтаў быў мусульманінам

Даволі аўтарытэтнае амерыканскае выданне «New Republic» апублікавала скандальны артыкул. Калі верыць яго аўтару, адзін з заснавальнікаў ЗША, прэзідэнт Томас Джэферсан, быў мусульманінам. 



Фота wikipedia.org


Такія высновы будуюцца на гістарычных матэрыялах. Падчас выбарчай кампаніі Джэферсана праціўнікі вінавацілі яго менавіта ў тым, што ён вызнае іслам.

Падставамі для такіх абвінавачванняў была дыпламатычная праца Томаса Джэферсана ў Францыі па вызваленню амерыканскіх грамадзян, якія трапілі ў палон да піратаў Паўночнай Афрыкі. Некаторыя з тых палонных, сапраўды, прымалі іслам і пасля вяртання на радзіму стварылі тут першыя ісламскія камуны.

Тэорыя журналістаў мае слабыя месцы, паколькі, як сведчаць сучаснікі, Джэферсан, як дзіця свайго часу, прыватна крытыкаваў усе рэлігіі.

У любым выпадку, Джэферсан адназначна з’яўляецца першым амерыканскім палітыкам, якога спрабавалі скампраметаваць праз абвінавачанне ў сімпатыях да ісламу.

Паводле амерыканскай прэсы 

Каментаваць