ЗША. Белы расіст аказаўся чарнаскурым

Крэйг Гобс, лідар самай вялікай у ЗША неанацысцкай партыі Нацыянал-сацыялістычны рух, сеў у лужыну.



Расісцкі перадвыбарчы плакат на выбарах губернатара Пенсільваніі ў 1866 годзе


Усё таму, што вырашыў даць прыклад сваім суседзям — жыхарам маленькага гарадку Лэйз у штаце Паўночная Дакота. Гобс заклікаў прыняць закон, паводле якога горад Лэйз ператвараецца ў анклаў для прадстаўнікоў белай расы.

 На лагічнае пытанне, як тэхнічна вызначаць расава чыстых людзей, Крэйг прапанаваў усім жыхарам прайсці аналіз ДНК. Больш таго, першым пагадзіўся прайсці працэдуру.

Вынікі сталіся трагічнымі для праекту. Аказваецца, 14 працэнтаў структуры крыві нацыянал-сацыяліста падобныя на структуру крыві жыхароў цэнтральнай Афрыкі. Цікава, што Гобс, які цяпер на адну шостую негр, не адмовіўся ад сваёй ідэі. Паводле яго слоў, проста падчас аналізу адбылася нейкая памылка.

Паводле брытанскай прэсы 

Каментаваць