ЗША. Двухмоўныя бюлетэні забароняць

Здаецца, рэспубліканцы прыдумалі, як можна перамагчы Абаму. Для гэтага, на іх думку, сярод іншага трэба забараніць двухмоўныя бюлетэні для галасавання. За гэта выступілі Ньют Гінгрыч і Міт Ромні — фаварыты гонкі на абранне ў якасці кандыдата ад партыі “сланоў. Для даведкі: у адпаведнасці з Актам аб правах выбаршчыка ад 1975 года, лакальная выбарчая камісія можа замовіць двухмоўныя бюлетэні. Галоўным чынам гэтым скарысталіся выхадцы з Лацінскай Амерыкі.

Здаецца, рэспубліканцы прыдумалі, як можна перамагчы Абаму. Для гэтага, на іх думку, сярод іншага трэба забараніць двухмоўныя бюлетэні для галасавання. За гэта выступілі Ньют Гінгрыч і Міт Ромні — фаварыты гонкі на абранне ў якасці кандыдата ад партыі “сланоў. Для даведкі: у адпаведнасці з Актам аб правах выбаршчыка ад 1975 года, лакальная выбарчая камісія можа замовіць двухмоўныя бюлетэні. Галоўным чынам гэтым скарысталіся выхадцы з Лацінскай Амерыкі. Тэма двухмоўных бюлетэняў амаль адсутнічала ў палітычных дэбатах, аднак цяпер у гэтай галіне з ініцыятывы рэспубліканцаў магчымыя рэформы. Яе наступствы, на думку экспертаў, могуць сапраўды выклікаць разгубленасць сярод той часткі іспанскамоўных выбаршчыкаў, якія практычна не гавораць па-англійску, што можа паменшыць іх удзел у выбарах. Гэта будзе перш за ўсё тычыцца дыяспар з Пуэрта-Рыка і Дамініканскай рэспублікі, якія звычайна падтрымліваюць дэмакратаў.

Паводле амерыканскай прэсы

Каментаваць