ЗША. Французская мова як кампрамат

Незвычайны кампрамат знайшлі на рэспубліканца Уіларда Міта Ромні, які хоча стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША, яго праціўнікі з Партыі дэмакратаў. Яны знайшлі запіс, у якім Ромні свабодна размаўляе на французскай мове, і выклалі яго ў інтэрнэце. Разлік зроблены на тое, што амерыканскі кансерватыўны выбаршчык не любіць французаў з часоў вайны ў Іраку, калі Парыж адмовіўся дапамагаць янкі ў вайне супраць Садама Хусейна. Праўда, магчыма стужка выклікае адваротную рэакцыю. Першыя праймерыз наконт будучага кандыдата ад рэспубліканцаў пройдуць у лютым у штатах Нью-Гемпшыр і Аёва.

Незвычайны кампрамат знайшлі на рэспубліканца Уіларда Міта Ромні, які хоча стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША, яго праціўнікі з Партыі дэмакратаў. Яны знайшлі запіс, у якім Ромні свабодна размаўляе на французскай мове, і выклалі яго ў інтэрнэце. Разлік зроблены на тое, што амерыканскі кансерватыўны выбаршчык не любіць французаў з часоў вайны ў Іраку, калі Парыж адмовіўся дапамагаць янкі ў вайне супраць Садама Хусейна. Праўда, магчыма стужка выклікае адваротную рэакцыю. Першыя праймерыз наконт будучага кандыдата ад рэспубліканцаў пройдуць у лютым у штатах Нью-Гемпшыр і Аёва. Менавіта на мясцовую аўдыторыю разлічаныя кампраметуючыя Ромні ролікі. Праблема, аднак, у тым, што ў штаце Нью-Гемпшыр, які знаходзіцца на мяжы з франкамоўнай канадскай правінцыяй Квебек, кожны чацвёрты размаўляе па-французску. У гэтым плане свабоднае веданне французскай мовы можа наадварот стаць козырам для Ромні.

Паводле французскай прэсы

Каментаваць