ЗША. ФСБ арганізуе амерыканскі Майдан

У той час, як усё чалавецтва ўважліва сочыць за Арабскай рэвалюцыяй, цікавыя падзеі развіваюцца ў ЗША. Як вядома, на нядаўніх выбарах у Кангрэс і Сенат ЗША перамаглі рэспубліканцы, адным з якіх з’яўляецца Скот Уолкер, губернатар штата Вісконсін. Каб прадухіліць фінансавы правал у 3,6 мільярда долараў, які чакае Вісконсін у 2013 годзе, новы гаспадар штата пачаў заўзята выпраўляць сітуацыю. Бюджэтны дэфіцыт было вырашана скараціць за кошт бюджэтнікаў.

У той час, як усё чалавецтва ўважліва сочыць за Арабскай рэвалюцыяй, цікавыя падзеі развіваюцца ў ЗША. Як вядома, на нядаўніх выбарах у Кангрэс і Сенат ЗША перамаглі рэспубліканцы, адным з якіх з’яўляецца Скот Уолкер, губернатар штата Вісконсін. Каб прадухіліць фінансавы правал у 3,6 мільярда долараў, які чакае Вісконсін у 2013 годзе, новы гаспадар штата пачаў заўзята выпраўляць сітуацыю. Бюджэтны дэфіцыт было вырашана скараціць за кошт бюджэтнікаў. Акрамя гэтага Уолкер прапанаваў паменшыць датацыі на медыцынскую страхоўку і пенсійныя фонды дзяржслужбоўцаў, у парушэнне заключаных кантрактаў, і абмежаваць прафсаюзам права заключаць калектыўныя дамовы з працадаўцамі. 17 лютага ўсе гэтыя цудоўныя меры павінны былі быць разгледжаны ў сенаце штата, аднак тут адбылося нешта ніколі раней не бачанае. Натоўп бюджэтнікаў — лекары, настаўнікі, пажарныя і іншыя — уварваўся ў Капітолій штата, заклікаючы адправіць губернатара ўслед за Мубаракам. Народ блакаваў усе адміністрацыйныя ўстановы і не разыходзіцца некалькі дзён.

Тым часам Скот Уолкер, па чутках, плануе мабілізаваць нацыянальную гвардыю і збірае групы радыкалаў з Tea Party. Пакуль сітуацыя не зразумелая. Ходзяць чуткі, што беспарадкі перакінуцца на суседнія штаты. Прынамсі ў суседнім штаце Індыяна пачалося нешта падобнае. Самае цікавае, што ролю канала «Аль-Джазіра» ў паўстанні Вісконсіна адыгрывае расійскі англамоўны канал «Russia Today», які асвятляе падзеі. «Няўжо Лубянка арганізуе аранжавую рэвалюцыю ў Штатах?» — задаюцца пытаннем блогеры.

Па матэрыялах амерыканскай прэсы

Каментаваць