ЗША. Гадавіна вырашыла лёс Штатаў

Нягледзячы на тое, што дата не юбілейная, у Амерыцы актыўна адсвяткавалі 148-ю гадавіну бітвы пры Гетэсбергу, у якой 1–3 ліпеня 1863 года войскі Паўночных штатаў разбілі армію Паўднёвых канфедэратаў. Гэта была крывавая сутычка. За адну першую гадзіну бітвы было забіта 8 тысяч чалавек. Нядзіўна, што калі прэзідэнт Джымі Картэр у 1978 годзе мірыў егіпецкага прэзідэнта Садата і ізраільскага прэм’ера Бегіна, ён прапанаваў ім выехаць на нейкі час з рэзідэнцыі Кэмп-Дэвід у Гетэсберг. Картэр, відавочна, хацеў, каб удзельнікі перамоваў зразумелі, якім вялікім можа быць кошт вайны.

Нягледзячы на тое, што дата не юбілейная, у Амерыцы актыўна адсвяткавалі 148-ю гадавіну бітвы пры Гетэсбергу, у якой 1–3 ліпеня 1863 года войскі Паўночных штатаў разбілі армію Паўднёвых канфедэратаў. Гэта была крывавая сутычка. За адну першую гадзіну бітвы было забіта 8 тысяч чалавек. Нядзіўна, што калі прэзідэнт Джымі Картэр у 1978 годзе мірыў егіпецкага прэзідэнта Садата і ізраільскага прэм’ера Бегіна, ён прапанаваў ім выехаць на нейкі час з рэзідэнцыі Кэмп-Дэвід у Гетэсберг. Картэр, відавочна, хацеў, каб удзельнікі перамоваў зразумелі, якім вялікім можа быць кошт вайны. Цяперашняя гадавіна прыйшлася на час папулярнасці канцэпцый альтэрнатыўнай гісторыі. Таму сённяшнія гісторыкі актыўна спрачаюцца на тэму, што было б, калі бітву выйгралі рабаўладальнікі? Большасць лічыць, што гэта быў бы канец амерыканскай дзяржаўнай мадэлі, пабудаванай на вялікай ролі грамадзянскай супольнасці. Таксама дамінаванне арыентаванага на сельскую гаспадарку Поўдня значыла б позні пачатак індустрыялізацыі краіны і магчымае вяртанне Злучаных Штатаў пад пратэктарат Вялікабрытаніі, якая, як вядома, падчас вайны спансіравала рабаўладальніцкія Штаты.

Па матэрыялах амерыканскай прэсы

Каментаваць