ЗША. Гандляр піцамі супраць Абамы

Сенсацыйнымі можна лічыць дадзеныя апошніх апытанняў грамадскасці наконт таго, хто можа паспрачацца з Баракам Абамам на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года ў лагеры рэспубліканцаў. На першым месцы аказаўся не фаварыт Рык Пэры — губернатар Тэхасу, а чарнаскуры Герман Каін — былы дырэктар сеці піцэрый у паўднёвых штатах. Ён пабіў рэйтынг Пэры і ператварыўся ў аднаго з самых перспектыўных кандыдатаў. Асноўныя прычыны папулярнасці Каіна звязаныя з яго бліскучай біяграфіяй — ён служыў у войску, закончыў універсітэт, прайшоў у бізнэсе шлях ад супрацоўніка да дырэктара.

Сенсацыйнымі можна лічыць дадзеныя апошніх апытанняў грамадскасці наконт таго, хто можа паспрачацца з Баракам Абамам на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года ў лагеры рэспубліканцаў. На першым месцы аказаўся не фаварыт Рык Пэры — губернатар Тэхасу, а чарнаскуры Герман Каін — былы дырэктар сеці піцэрый у паўднёвых штатах. Ён пабіў рэйтынг Пэры і ператварыўся ў аднаго з самых перспектыўных кандыдатаў. Асноўныя прычыны папулярнасці Каіна звязаныя з яго бліскучай біяграфіяй — ён служыў у войску, закончыў універсітэт, прайшоў у бізнэсе шлях ад супрацоўніка да дырэктара. Як вядучы радыё-шоў можа добра размаўляць з людзьмі. Натуральна, сваю ролю адыгрывае колер скуры. Чарнаскуры Каін пазбаўляе дэмакратаў козыра пра тое, што ўсе рэспубліканцы расісты. Нарэшце, Каін адрозніваецца ад хрысціянскіх фундаменталістаў, якія зараз задаюць тон у рэспубліканскай партыі. Каін заклікае амерыканцаў не маліцца, а працаваць, працаваць і працаваць. Пакуль цяжка казаць пра перспектывы Каіна з прычыны адсутнасці ў яго грошай на кампанію і нават нармальнага прафесійнага выбарчага штабу. Аднак усе магчыма. Не дарма блізкая да дэмакратаў прэса ўжо зараз пачала атакаваць Германа, узгадаўшы, што ў 1980-х яго судзілі за сэксуальнае дамаганне да сваіх супрацоўніц.

Паводле амерыканскай прэсы

Каментаваць