ЗША. Геі не здрадзілі рэжыму Кастра

Вялікі скандал выклікала ў асяроддзі антыкастраўскай палітычнай эміграцыі ў Злучаных Штатах навіна пра тое, што пасольства ЗША ў Гаване выдала візу Марыэле Кастра — дачцэ Рауля Кастра. Справа ў тым, што гэта зроблена ў абыход спецыяльнага закона, які забараняе выдаваць візы функцыянерам кубінскага рэжыму. Такім чынам у свой час ЗША спрабавалі прымусіць Кубу дазволіць сваім грамадзянам вольна пакідаць Востраў Свабоды.

Вялікі скандал выклікала ў асяроддзі антыкастраўскай палітычнай эміграцыі ў Злучаных Штатах навіна пра тое, што пасольства ЗША ў Гаване выдала візу Марыэле Кастра — дачцэ Рауля Кастра. Справа ў тым, што гэта зроблена ў абыход спецыяльнага закона, які забараняе выдаваць візы функцыянерам кубінскага рэжыму. Такім чынам у свой час ЗША спрабавалі прымусіць Кубу дазволіць сваім грамадзянам вольна пакідаць Востраў Свабоды. Марыэла, прыбыўшы ў Штаты, таксама не стала маўчаць і скарысталася візітам, каб атакаваць “кубінскую мафію эмігрантаў з Маямі, якая, па яе словах, хлусіць простым амерыканцам пра сітуацыю на Кубе. Гэта ўжо другі візіт Марыэлы Кастра ў Злучаныя Штаты. Першы раз ёй выдалі візу ў часы Буша-малодшага. Увогуле, дачку Кастра зараз, як і тады, запрасілі як абаронцу правоў кубінскіх гомасэксуалістаў і лесбіянак. Ёсць думка, што першы раз Марыэла трапіла ў ЗША, паколькі пасварылася з бацькам на тэму правоў сэксуальных меншасцяў і ўяўляла інтарэс для спецслужб ЗША, якія жадалі выкарыстаць кубінскую гей-супольнасць у сваіх мэтах. Аднак, як сведчыць рыторыка сеньёры Кастра, кубінская групоўка ЛГБТ — верная запаветам рэвалюцыі.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць