ЗША і Брытанія афіцыйна завяршылі свае місіі ў Афганістане

У ходзе цырымоніі завяршэння місіі брытанскія і амерыканскія сцягі былі спушчаны перад штабам міжнароднага кантынгенту. Апошнія вайсковыя базы ў Афганістане былі перададзеныя пад кантроль нацыянальным сілам бяспекі. 



Брытанскія ўзброеныя сілы знаходзіліся ў Афганістане ў складзе міжнароднага кантынгенту з 2001 года. База Camp Bastion, якая знаходзіцца ў пустыннай мясцовасці Гільменд, існуе з 2006 года, яна была галоўнай для брытанскага кантынгенту. За ўвесь час аперацыі брытанцы страцілі ў Афганістане 453 вайскоўцаў. 
 
 
У самую актыўную фазу вайны ў Афганістане на базе Camp Bastion і іншых 137 брытанскіх базах падтрымкі на поўдні краіны размяшчаліся 10 тысяч вайскоўцаў Вялікабрытаніі. Пасля закрыцця базы і вываду ўсяго абсталявання ў Афганістане застаецца невялікая колькасць вайсковых спецыялістаў, якія будуць працаваць у створанай Вялікабрытаніяй вайсковай акадэміі ў Кабуле.
 
 
Паводле інфармацыі "Рэйтэр"

Каментаваць