ЗША. Яшчэ адзін актор ідзе ў палітыку

Алек Болдуін вырашыў паспрабаваць сябе ў палітычнай сферы. Ён будзе балатавацца ў муніцыпальны савет Нью-Ёрку. Праўда, паход ва ўладу адбудзецца не хутка — толькі ў 2017 годзе. Справа ў тым, што амбіцыі Болдуіна абмежаваныя кантрактам з кампаніяй NBC. Болдуін вядомы сваімі прагрэсіўнымі поглядамі, таму, верагодней за ўсё, будзе ісці на выбары ад Партыі дэмакратаў. Назіральнікі супярэчліва ўспрынялі амбіцыйныя заявы акцёра. На яго хапае кампрамату. Дастаткова згадаць гучны разрыў шлюбу са славутай Кім Бесінджэр два гады таму.

Алек Болдуін вырашыў паспрабаваць сябе ў палітычнай сферы. Ён будзе балатавацца ў муніцыпальны савет Нью-Ёрку. Праўда, паход ва ўладу адбудзецца не хутка — толькі ў 2017 годзе. Справа ў тым, што амбіцыі Болдуіна абмежаваныя кантрактам з кампаніяй NBC. Болдуін вядомы сваімі прагрэсіўнымі поглядамі, таму, верагодней за ўсё, будзе ісці на выбары ад Партыі дэмакратаў. Назіральнікі супярэчліва ўспрынялі амбіцыйныя заявы акцёра. На яго хапае кампрамату. Дастаткова згадаць гучны разрыў шлюбу са славутай Кім Бесінджэр два гады таму. З іншага боку, фільмы і серыялы, дзе здымаецца Болдуін, вельмі паспяховыя, таму шмат галасоў палітыку-пачынальніку яўна забяспечана.

Па матэрыялах амерыканскай прэсы

Каментаваць