ЗША. Кансерватыўныя зомбі павінны памерці

Амерыканскі кансерватыўны свет, палітычным рупарам якога ёсць дзеючая пры партыі рэспубліканцаў групоўка Tea Party, раз’юшаны. Прычына — новая кампутарная гульня, якая трыумфальна крочыць па амерыканскім інтэрнэце. Забаўка называецца “Tea Party Zombies must die! (англ.: “Зомбі з чайнай партыі павінны памерці). Сярод персанажаў — зомбі, якія, на думку аўтараў, мусяць памерці, — лёгка пазнаецца ўвесь актыў Tea Party: Сара Пэйлін, Глен Бек. Місія гульца — знішчыць усіх.

Амерыканскі кансерватыўны свет, палітычным рупарам якога ёсць дзеючая пры партыі рэспубліканцаў групоўка Tea Party, раз’юшаны. Прычына — новая кампутарная гульня, якая трыумфальна крочыць па амерыканскім інтэрнэце. Забаўка называецца “Tea Party Zombies must die! (англ.: “Зомбі з чайнай партыі павінны памерці). Сярод персанажаў — зомбі, якія, на думку аўтараў, мусяць памерці, — лёгка пазнаецца ўвесь актыў Tea Party: Сара Пэйлін, Глен Бек. Місія гульца — знішчыць усіх. Можна выкарыстоўваць пры гэтым любую зброю — ад пісталета да сякеры або пілы. Нічога дзіўнага, што крывавая гульня выклікала пратэсты з боку электарату кансерватараў. Яны патрабуюць забароны “стралялкі. Аднак самае цікавае ў тым, што некаторыя рэспубліканцы лічаць, што патрабаваць ад чыноўнікаў забароны такога прадукту, як кампутарная гульня, значыць здрадзіць ідэйным асновам кансерватызму. Адпаведна яму, дзяржава не мае права ўмешвацца ў жыццё грамадзян. “Патрабаваць забарону гульні — значыць парушаць тэорыю асабістай свабоды, — у прыватнасці заявіў былы кандыдат ад рэспубліканцаў Майк Хакабі.

Па матэрыялах “TAZ (Германія)

Каментаваць