ЗША лічаць, што Расія не выконвае свае абавязацельствы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

У Белым Доме папярэдзілі, што чым даўжэй Масква прытрымліваецца такой палітыкі, «тым больш рызыка, што яна сутыкнецца з новымі санкцыямі».



Па словах прадстаўніка амерыканскай адміністрацыі, пад абавязальніцтвамі ў ЗША разумеюць, перш за ўсё, неаказанне ваеннай дапамогі сепаратыстам на Данбасе.
 
 
У сваю чаргу, у Дзярждэпартаменце сёння запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка і кінарэжысёра Алега Сянцова. Амерыканскія дыпламаты лічаць, што Расія павінна адпусціць і ўсіх астатніх украінцаў, якіх утрымлівае ў палоне.

Каментаваць