ЗША. Новы сэрвіс дапаможа цяжарным

Споўніўся год існавання ў ЗША сервіса text4baby, які дасылае бясплатныя тэкставыя паведамленні цяжарным жанчынам і іх дзецям. За год у ЗША на рассылку падпісалася больш за сто тысяч кабет, а да 2012 года плануецца, што іх колькасць вырасце ў 10 разоў.

Праект быў распрацаваны рознымі арганізацыямі па ахове здароўя ў межах закліку прэзідэнта Барака Абамы весці барацьбу “за будучыню. Ён меў на мэце дапамагчы жанчынам сачыць за сваім здароўем падчас цяжарнасці, а таксама за немаўлятамі. Як паказвае статыстыка ЗША займаюць 30-е месца ў свеце па дзіцячай смяротнасці, а асноўным прычынай смерці з’яўляецца датэрміновае нарэджэнне і малая вага народжаных.

Новы сервіс забяспечвае аднолькавую дапамогу цяжарным жанчынам незалежна ад узроўню адукацыі, узросту ці сацыяльнага становішча. Ён утрымлівае больш за 800 тэлефонаў і адрасаў, па якіх можна атрымаць не толькі кансультацыю, але і рэальную дапамогу ў кіданні паліць, пошуках доктара і г. д. “Мы сфакусаваліся на найбольш важным, што трэба ведаць жанчыне тыдзень за тыднем.

Сервіс ужо карыстаецца папулярнасцю, каля 96 % яго падпісчыц рэкамендавалі text4baby сваім знаёмым, што сведчыць пра ўдаласць гэтага праекту ў ЗША. Зараз вядуцца пермовы з аоганізацыямі па ахове здароўя ў іншых краінах для ўвядзення такога ж сервісу. У хуткім часе яго мяркуюць распачаць у Расіі.

Па матэрыялах амерыканскай прэсы

Каментаваць