ЗША. Падпішыся за ўваходжанне ў склад Расіі

У сеціве з’явілася сатырычная петыцыя за ўваходжанне ЗША ў склад Расіі. Подпісы збірае камітэт «Прыяднайся да Расіі — Пуціна ў прэзідэнты», які наступным чынам тлумачыць, чаму амерыканцы павінны стаць расіянамі. 



«Ён (Пуцін) ахоўвае межы сваёй краіны; ён абараняе сваіх грамадзян за мяжой; ён забараніў у школах гей-прапаганду; ён пераследуе фінансавых злачынцаў; ён саджае ў турмы тых, хто блюзнерыць у цэрквах; ён ставіць інтарэсы краіны найвышэй за свае».

Адным з галоўных прававых аргументаў на карысць магчымасці ўступлення ЗША ў склад РФ, выступае той факт, што штат Аляска (яго тэрыторыя складае 20 працэнтаў усёй плошчы Штатаў) калісьці была часткай Расійскай імперыі. Калі не атрымаецца правесці агульнанацыянальны рэферэндум па далучэнні да Расіі, у прыхільнікаў Пуціна ёсць запасны варыянт: вылучэнне Уладзіміра Пуціна кандыдатам на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.

Гэта не першая сатырычная ініцыятыва такога кшталту. Напрыклад, падобныя кампаніі за прыяднанне да дзяржавы Пуціна прайшлі ў Латвіі і Літве.

Паводле амерыканскай прэсы 

Каментаваць