ЗША. Памерла порназорка, яка хацела стаць віцэ-прэзідэнтам

У ЗША на 53-м годзе жыцця памерла Мэрылін Чэмберс. Мэрылін адна з легендаў парнаграфічнага кіно. У 1972 годзе яна знялася ў фільме Па той бок зялёных варотаў, дзе іграла актрысу эратычнага тэатру. Разам з фільмам “Глыбокая глотка стужка “Па той бок зялёных варотаў заклала моду на парнаграфію ў кіно. Дастаткова сказаць, што фільм, у якім знялася Мэрылін, каштаваў ягоным аўтарам 75 тысяч долараў, а прынёс у выніку 25 мільёнаў. Тагачасную публіку найбольш моцна шакавалі сцэны, дзе белая жанчына займаецца сексам з чарнаскурым.

У ЗША на 53-м годзе жыцця памерла Мэрылін Чэмберс. Мэрылін адна з легендаў парнаграфічнага кіно. У 1972 годзе яна знялася ў фільме Па той бок зялёных варотаў, дзе іграла актрысу эратычнага тэатру. Разам з фільмам “Глыбокая глотка стужка “Па той бок зялёных варотаў заклала моду на парнаграфію ў кіно. Дастаткова сказаць, што фільм, у якім знялася Мэрылін, каштаваў ягоным аўтарам 75 тысяч долараў, а прынёс у выніку 25 мільёнаў. Тагачасную публіку найбольш моцна шакавалі сцэны, дзе белая жанчына займаецца сексам з чарнаскурым. Дарэчы, здымкі ў фільме каштавалі ёй шлюбу з першым мужам. Нягледзячы на сусветны поспех, спробы стаць нармальнай галівудскай актрысай праваліліся. Мэрылін вярнулася на студыі, якія здымалі парнаграфію. У 1994 годзе Чэмберс выставіла сваю кандыдатуру на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ад партыі Personal Choice Party і атрымала на выбарах аж 900 галасоў. Застаецца дадаць, што ў адрозненні ад Мэрылін галоўная актрыса фільму “Глыбокая глотка прысвяціла канец свайго жыцця барацьбе з парнаграфіяй у кіно.

Па матэрыялах “Humo (Нідэрланды)
 

Каментаваць