ЗША. Партыя незалежнасці Вермонта ідзе ва ўладу

Партыя незалежнасці Вермонта выставіла сваіх кандыдатаў на выбары губернатара і ў сенат штата. Кандыдатам на губернатарскую пасаду стаў ветэран Дэніс Стыл. У выпадку перамогі Стыл абяцае выхад Вермонта са складу федэрацыі. У прынцыпе, падобныя рэчы — балаціроўка сепаратыстаў ва ўладу, адбываюцца даволі часта ў розных штатах. Асаблівасць сітуацыі ў Вермонце ў тым, што штат сапраўды нейкі час быў незалежнай дзяржавай. У 1777 годзе мясцовая міліцыя выбіла з краю брытанскіх жаўнераў і абвясціла пра стварэнне Рэспублікі Вермонт. Дзяржава існавала да 4 сакавіка 1791 года.



Партыя незалежнасці Вермонта выставіла сваіх кандыдатаў на выбары губернатара і ў сенат штата. Кандыдатам на губернатарскую пасаду стаў ветэран Дэніс Стыл. У выпадку перамогі Стыл абяцае выхад Вермонта са складу федэрацыі. У прынцыпе, падобныя рэчы — балаціроўка сепаратыстаў ва ўладу, адбываюцца даволі часта ў розных штатах. Асаблівасць сітуацыі ў Вермонце ў тым, што штат сапраўды нейкі час быў незалежнай дзяржавай. У 1777 годзе мясцовая міліцыя выбіла з краю брытанскіх жаўнераў і абвясціла пра стварэнне Рэспублікі Вермонт. Дзяржава існавала да 4 сакавіка 1791 года. У гэты дзень яна ўвайшла ў склад ЗША як чатырнаццаты штат. Пасля гэтага абарыгены забылі пра незалежнасць аж да 2003 года, калі Томас Найлар апублікаваў кніжку «Маніфест Вермонта», дзе заклікаў адрадзіць незалежны Вермонт, які павінен, па яго словах, быць нейтральным і будавацца паводле федэральнага прынцыпу. Ідэя была ўспрынятая на ўра, і за некалькі гадоў у штаце сфармавалася нават асобная палітычная сіла прыхільнікаў самастойнасці. А адзін з вермонцкіх сенатараў Берні Сандэрс нават называе сябе «дэмакратычным сацыялістам».

Па матэрыялах «Boston Globe» (ЗША)

Каментаваць