ЗША. Пастар моліцца, каб Абаму забілі

Вілі Дрэйк, пастар-фундаменталіст з ЗША, нарабіў сваімі заявамі на радыё шмат шуму. Каментуючы нядаўняе забойства праціўнікамі абортаў доктара і актывіста руху за правы на аборты Джорджа Ціллера, ён заявіў, што гэта была воля Божая. Больш таго, Уладар Сусвету, па словах Дрэйка, забіў прыхільніка абортаў менавіта таму, што “гэта быў адказ на малітву — Дрэйк настойліва пра тое Яго маліў. На меркаванне пастара, Біблія ў некаторых выпадку дапускае прасіць Бога выявіць свой гнеў у адносінах да людзей дзеля іх пакарання.

Вілі Дрэйк, пастар-фундаменталіст з ЗША, нарабіў сваімі заявамі на радыё шмат шуму. Каментуючы нядаўняе забойства праціўнікамі абортаў доктара і актывіста руху за правы на аборты Джорджа Ціллера, ён заявіў, што гэта была воля Божая. Больш таго, Уладар Сусвету, па словах Дрэйка, забіў прыхільніка абортаў менавіта таму, што “гэта быў адказ на малітву — Дрэйк настойліва пра тое Яго маліў. На меркаванне пастара, Біблія ў некаторых выпадку дапускае прасіць Бога выявіць свой гнеў у адносінах да людзей дзеля іх пакарання. На пытанне журналіста, хто наступны кандыдат на пакаранне, пастар адказаў: «Абама». Праўда, у гаранта канстытуцыі ЗША яшчэ ёсць шанец пазбегнуць расправы. Для гэтага, па словах Вільяма, той павінен усяго толькі «звярнуцца да Бога». Застаецца дадаць, што ў Вілі могуць быць асабістыя падставы не любіць Абаму. Ён сябар Партыі незалежнасці ЗША, якая прайграла на апошніх выбарах прэзідэнта. Кандыдатам у прэзідэнта краіны ад партыі быў менавіта Дрэйк.
 
Па матэрыялах «Courrier Internacional» (Францыя)
 

Каментаваць