ЗША. Прафесар геаграфіі знайшоў Бен Ладэна

Група амерыканскіх географаў з універсітэта штата Каліфорніі сцвярджае, што ведае, дзе знаходзіцца логава галоўнага тэрарыста планеты Асамы Бен Ладэна. Тое, што дасюль не змаглі зрабіць усе разведкі свету, географы, па іх словах, здзейснілі з дапамогай аналізу запісаў Бен Ладэна (ён перыядычна звяртаецца да сваіх прыхільнікаў) і ведаў з галіны геаграфіі, этнаграфіі і прыродазнаўства.

Група амерыканскіх географаў з універсітэта штата Каліфорніі сцвярджае, што ведае, дзе знаходзіцца логава галоўнага тэрарыста планеты Асамы Бен Ладэна. Тое, што дасюль не змаглі зрабіць усе разведкі свету, географы, па іх словах, здзейснілі з дапамогай аналізу запісаў Бен Ладэна (ён перыядычна звяртаецца да сваіх прыхільнікаў) і ведаў з галіны геаграфіі, этнаграфіі і прыродазнаўства. Навукоўцы вывучылі горныя пароды, на фоне якіх пазуе Асама, звярнулі ўвагу на пэўныя выразы ў ягонай прамове, якія характэрныя той ці іншай мясцовасці, на архітэктуру будынкаў, на фоне якіх выступае тэрарыст, на адзенне чалавека, што бярэ ў яго інтэрв’ю, і іншыя фактары. Адным словам, навукоўцы ўпэўненыя, што лідэр “Аль-Каіды хаваецца ў пакістанскім горадзе Парашынар (Parachinar), які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Афганістанам. “Вы можаце арыштаваць яго там (у Парашынары) хоць зараз, калі ён, натуральна, жывы, — заявіў прафесар геаграфіі Томас Гілэспі (Thomas Gillespie), кіраўнік групы. Навіна стала проста здзекам з амерыканскіх разведчыкаў, якія шукаюць Бен Ладэна ўжо дзесяць гадоў. Аднак, з іншага боку, ніякага практычнага сэнсу даследаванне географаў не мае. Калі Бен Ладэн і быў у Парашынары, то пасля заявы Гілэспі ён, натуральна, змяніў канспіратыўную кватэру.

Па матэрыялах “Berlin Morgenpost (Германія)
 

Каментаваць