ЗША. Рымэйк «Жоўтай падводнай лодкі»

Студыя Уолта Дыснея плануе рымэйк вядомага мультыплікацыйнага фільма «Жоўтая падводная лодка» («Yellow Submarine»). «Yellow Submarine» выйшла на экраны ў 1968 годзе. Яе галоўнымі персанажамі былі музыкі рок-гурта «The Beatles». На той час яны ўжо былі суперзоркамі, што гарантавала стужцы поспех. Акрамя таго, у фільме прагучала 16 песняў рок-гурта, сярод якіх такія славутыя, як «Lucy In The Sky With Diamonds», «All You Need Is Love» і «Sgt Pepper’s Lonely Hearts Club Band».

Студыя Уолта Дыснея плануе рымэйк вядомага мультыплікацыйнага фільма «Жоўтая падводная лодка» («Yellow Submarine»). «Yellow Submarine» выйшла на экраны ў 1968 годзе. Яе галоўнымі персанажамі былі музыкі рок-гурта «The Beatles». На той час яны ўжо былі суперзоркамі, што гарантавала стужцы поспех. Акрамя таго, у фільме прагучала 16 песняў рок-гурта, сярод якіх такія славутыя, як «Lucy In The Sky With Diamonds», «All You Need Is Love» і «Sgt Pepper’s Lonely Hearts Club Band». Цяпер у студыі Волта Дыснея пераробяць той фільм у фармаце 3-D. Непасрэдна кіраваць праектам будзе Роберт Земекіс, які працаваў над такімі карцінамі, як «Форэст Гамп», «Хто падставіў труса Роджэра». Сцэнар пры гэтым застанецца старым: «Beatles» выратоўваюць казачную краіну ад злога монстра, які ненавідзіць музыку. Захаваюцца таксама галасы былых удзельнікаў гурта. А вось выглядаць яны будуць трохі інакш. Увогуле, Галівуд знаходзіцца напярэдадні рэвалюцыі 3-D, якую лічаць тэхналогіяй кіно заўтрашняга дня. Наколькі гэтыя прагнозы спраўдзяцца, пакажа стаўленне гледачоў да дзвюх прэм’ер, запланаваных на гэты год. Гутарка вядзецца пра фільмы Джыма Керы «Калядная песня» і Джэймса Кэмерана «Аватар». Што да «Yellow Submarine–2», то яе прэм’ера адбудзецца падчас летняй алімпіяды ў Лондане ў 2014 годзе.

Па матэрыялах «Daily Telegraph» (Вялікабрытанія)

Каментаваць