ЗША. Самы загадкавы выпадак

Сапраўды загадкавая электаральная гісторыя адбылася ў Паўднёвай Караліне. На дэмакратычных праймерыз за права ўдзелу ў выбарах у Сенат нечакана перамог 32-гадовы Эл Грын. Дзіўна тут тое, што Грын — беспрацоўны (былы вайсковец), які наогул не выдаткаваў грошай на кампанію (у яго нават няма перадвыбарнага сайту, а жыве ён з бацькамі). Як Грын мог перамагчы, ніхто не можа даць зразумелага адказу. Эл абсалютна нікому не вядомы і нават не быў ні на адным выбарным мерапрыемстве. Грын набраў 59 працэнтаў на выбарах, а яго адзіны апанент кангрэсмен Вік Рол — толькі 41 працэнт.

Сапраўды загадкавая электаральная гісторыя адбылася ў Паўднёвай Караліне. На дэмакратычных праймерыз за права ўдзелу ў выбарах у Сенат нечакана перамог 32-гадовы Эл Грын. Дзіўна тут тое, што Грын — беспрацоўны (былы вайсковец), які наогул не выдаткаваў грошай на кампанію (у яго нават няма перадвыбарнага сайту, а жыве ён з бацькамі). Як Грын мог перамагчы, ніхто не можа даць зразумелага адказу. Эл абсалютна нікому не вядомы і нават не быў ні на адным выбарным мерапрыемстве. Грын набраў 59 працэнтаў на выбарах, а яго адзіны апанент кангрэсмен Вік Рол — толькі 41 працэнт. Пры гэтым Рол выдаткаваў на кампанію 186 000 долараў і браў удзел у шматлікіх перадвыбарчых мерапрыемствах. Але, тым не менш, прайграў. Адзінае тлумачэнне: выбаршчыкі не ведалі нікога з кандыдатаў, і Грын перамог таму, што быў вышэй у спісе кандыдатаў, які складзены ў алфавітным парадку.

Па матэрыялах амерыканскай прэсы

Каментаваць