ЗША. Сара Пэйлін ідзе ў прэзідэнты

Нарабіла за акіянам скандалу Сара Пэйлін — былая кандыдатка ў віцэ-прэзідэнты ЗША (яна балатавалася разам з Джонам Маккейнам) Сара выпусціла кнігу “Going Rogue (“Шлях бунту). Галоўная фішка кнігі — атака на каманду Джона Маккейна, якая, па словах аўтара, абсалютна праваліла выбарчую кампанію 2008 года. Такі тэзіс шмат хто трактаваў як намер аўтаркі выставіць сваю кандыдатуру ад Партыі рэспубліканцаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 годзе. На карысць такой версіі кажа і цікавы маршрут прома-туру кнігі.

Нарабіла за акіянам скандалу Сара Пэйлін — былая кандыдатка ў віцэ-прэзідэнты ЗША (яна балатавалася разам з Джонам Маккейнам) Сара выпусціла кнігу “Going Rogue (“Шлях бунту). Галоўная фішка кнігі — атака на каманду Джона Маккейна, якая, па словах аўтара, абсалютна праваліла выбарчую кампанію 2008 года. Такі тэзіс шмат хто трактаваў як намер аўтаркі выставіць сваю кандыдатуру ад Партыі рэспубліканцаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 годзе. На карысць такой версіі кажа і цікавы маршрут прома-туру кнігі. Сара збіраецца аб’ехаць раёны, дзе традыцыйна галасуюць за рэспубліканцаў. Пры гэтым жыхары Каліфорніі і ўсходняга берагу ЗША — электаральныя бастыёны дэмакратаў — Сару не дачакаюцца. Адным словам, можна сцвярджаць, што мадам Пэйлін пачынае прэзідэнцкую кампанію праз рэкламу кнігі. На цяперашні час рэйтынг даверу да Сары ў ЗША дастаткова нізкі. 52 працэнтаў амерыканцаў кажуць, што не будуць за яе галасаваць. Аднак пакуль для Сары настроі ўсяго электарату мала цікавыя. Ёй трэба спачатку стаць кандыдатам ад партыі. Тут яе шансы дастаткова добрыя. 76 працэнтаў сяброў партыі гатовыя бачыць яе кандыдатам на выбарах 2012 года.

Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)

Каментаваць