ЗША. Ісламскія супермены ідуць у Еўропу

Кампанія Cartoon Network набыла правы на трансляцыю мультыплікацыйнай версіі коміксу “99 у Еўропе. Такім чынам, хутка еўрапейцы таксама пазнаёмяцца з незвычайнымі прыгодамі ісламскіх суперменаў. Ідэя стварэння коміксу, які выйшаў у 2008 годзе, была звязаная з палітычнымі задачамі ЗША ў ісламскім свеце. Па сюжэту, Бэтмэн і Супермэн, каб выратаваць свет, звяртаюцца да сваіх калег з мусульманскіх краін. Апошнія амаль нічым не адрозніваюцца ад Бэтмэна і Супермэна, толькі жанчыны-супермэнкі не носяць сексапільныя трыко. У астатнім усё ў традыцыйным жанры коміксаў.

Кампанія Cartoon Network набыла правы на трансляцыю мультыплікацыйнай версіі коміксу “99 у Еўропе. Такім чынам, хутка еўрапейцы таксама пазнаёмяцца з незвычайнымі прыгодамі ісламскіх суперменаў. Ідэя стварэння коміксу, які выйшаў у 2008 годзе, была звязаная з палітычнымі задачамі ЗША ў ісламскім свеце. Па сюжэту, Бэтмэн і Супермэн, каб выратаваць свет, звяртаюцца да сваіх калег з мусульманскіх краін. Апошнія амаль нічым не адрозніваюцца ад Бэтмэна і Супермэна, толькі жанчыны-супермэнкі не носяць сексапільныя трыко. У астатнім усё ў традыцыйным жанры коміксаў. Прыгоды 99-ці герояў мелі шалёны поспех у арабскіх краінах, Інданезіі і Індыі. Ісламскія фундаменталісты нават наклалі на комікс фатву, а ў Саудаўскай Аравіі за чытанне коміксу “99 пагражае турма. Нягледзячы на перашкоды, праект атрымаўся. Часопіс “Forbes назваў яго лепшай вакцынай ад Бен-Ладэна, а Барак Абама назваў лепшай формай дыялогу са светам ісламу. Хутка правы на экранізацыю комікса набыла кампанія “Big Brother, што цяпер паказвае фільм на адным з дзіцячых каналаў ЗША. Дзякуючы кантракту з “Cartoon Network дружына ісламскіх волатаў цяпер адправіцца ў Еўропу.

Паводле польскай прэсы

Каментаваць