ЗША. Уздым камуністычнага руху

Усе ведаюць, што ў ЗША вельмі не любяць камуністаў. Таму, нават нягледзячы на крызіс, для шмат каго нечаканым стаў цяперашні рэнесанс партый левага радыкальнага кшталту. Здаецца, такога феномену тут не бачылі з 1960-х гадоў, калі моладзевымі кумірамі былі Чэ Гевара і Мао Цзэдун. Лепшым прыкладам з’яўляецца ход выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і парламенты штатаў. У некаторых штатах левыя маргіналы нечакана здолелі сабраць колькасць подпісаў, неабходную для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў.

Усе ведаюць, што ў ЗША вельмі не любяць камуністаў. Таму, нават нягледзячы на крызіс, для шмат каго нечаканым стаў цяперашні рэнесанс партый левага радыкальнага кшталту. Здаецца, такога феномену тут не бачылі з 1960-х гадоў, калі моладзевымі кумірамі былі Чэ Гевара і Мао Цзэдун. Лепшым прыкладам з’яўляецца ход выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і парламенты штатаў. У некаторых штатах левыя маргіналы нечакана здолелі сабраць колькасць подпісаў, неабходную для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў. Так, у штаце Вермонт аж сем актывістаў Сацыялістычнай партыі сабралі патрэбныя для рэгістрацыі 500 подпісаў. У Паўднёвай Караліне ўсе перадвыбарчыя фармальнасці пераадолеў кандыдат ад Партыі рабочых сямей. Тое ж самае ўдалося лідэру групоўкі “Сацыялістычная акцыя ў штаце Мэн. Тут таксама даўно не бачылі чырвоных кандыдатаў, а менавіта з 1960 года. Праўда, нягледзячы на ажыўленне радыкальных левых настрояў у амерыканскім грамадстве, шанцаў перамагчы на выбарах у прадстаўнікоў камуністычнай плыні вельмі мала. Лічыцца, што кандыдаты, якія лявей за дэмакратаў, маюць шанцы толькі ў двух штатах: Вісконсін і Арканзас. Прычым гэта не марксісты-ленінцы, а прадстаўнікі Партыі Зялёных, якіх падтрымалі прафсаюзы і мацярынскія асацыяцыі.

Па матэрыялах “Green Left Review (Аўстралія)

Каментаваць