ЗША. Выключыць Аргенціну з G–20

Фракцыя рэспубліканцаў у кангрэсе ЗША прапанавала праект рэзалюцыі, якая патрабуе выключэння Аргенціны са складу G–20 — нефармальнага аб’яднання дваццаці самых эканамічна развітых краін у свеце. Галоўныя прычыны ціску на Буэнас-Айрэс — нядаўняе рашэнне прэзідэнта Крысціны Кіршнер наконт нацыяналізацыі іспанскай прыватнай кампаніі «Repsol». Як кажа адзін з аўтараў праекту Дзік Лугар, «улада Аргенціны смяецца з законаў і не паважае правы замежных інвестараў».

Фракцыя рэспубліканцаў у кангрэсе ЗША прапанавала праект рэзалюцыі, якая патрабуе выключэння Аргенціны са складу G–20 — нефармальнага аб’яднання дваццаці самых эканамічна развітых краін у свеце. Галоўныя прычыны ціску на Буэнас-Айрэс — нядаўняе рашэнне прэзідэнта Крысціны Кіршнер наконт нацыяналізацыі іспанскай прыватнай кампаніі «Repsol». Як кажа адзін з аўтараў праекту Дзік Лугар, «улада Аргенціны смяецца з законаў і не паважае правы замежных інвестараў». Па словах ініцыятараў рэзалюцыю, галасаванне па якой адбудзецца ў чэрвені, іх ідэю падтрымала шмат бізнэс-структур, якія баяцца, што прыклад Аргенціны становіцца заразным. Самае смешнае ў гэтай сітуацыі тое, што ў падтрымку нацыяналізацыі ў Аргенціне нечакана выказалася кубінская эміграцыя, для якой заўсёды былі характэрныя антыкамуністычныя настроі. Справа ў тым, што «Repsol» актыўна супрацоўнічала з Гаванай, ігнаруючы факты пераследу кубінскіх дысідэнтаў. Эмігранты маюць надзею, што пазбаўленая аргенцінскага філіяла кампанія «Repsol» ляснецца, што нейкім чынам аслабіць рэжым Кастра.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць