ЗША. Вяртанне клану Кенэдзі

Паколькі Барак Абама, пагражаючы Сірыі вайной, апошнім часам усё больш нагадвае Буша-малодшага, левая грамадскасць ЗША знаходзіцца ў стане апатыі. Аднак цяпер на гарызонце з’явіўся прамень надзеі. У палітыку вяртаецца сям’я Кенэдзі, чальцы якой заўсёды выступалі пад лева-ліберальнымі лозунгамі.



Кэралайн Кенэдзі


У фокусе агульнай увагі 55-гадовая Кэралайн — дачка прэзідэнта Джона Кенэдзі. Яе прызначэнне на пасаду пасла ЗША ў Японіі шмат хто лічыць стартам палітычнай кар’еры. Ніхто не хавае, што гэта пасада — справа рук самога Абамы, які вельмі цёпла ставіцца да дачкі Кенэдзі. У тым ліку таму, што ў 2008 годзе падчас партыйных праймерыз Кэралайн публічна падтрымала Абаму, што спрыяла росту яго аўтарытэту сярод аднапартыйцаў.

Спачатку ў якасці падзякі Абама намагаўся прасунуць Кэралайн у Сенат, аднак яна аказалася не здольнай правесці належным чынам выбарчую кампанію. Пасля жанчыну спрабавалі накіраваць паслом у Ватыкан, аднак Папа быў рашуча супраць, паколькі прадстаўнікі клану Кенэдзі традыцыйна падтрымліваюць права на аборты. У выніку Кэралайн уладкавалі ў Токіа.

Што будзе далей, цяжка прагназаваць. Новы пасол падабаецца шмат каму, аднак яна не мае ніякага попыту працы ў пасольствах, і ўвогуле раней спрабавала рабіць кар’еру літаратара.

Паводле польскай прэсы

Каментаваць