ЗША. Жывёла стала ахвярай палітычнай барацьбы

Увесь свет шакавала навіна з ЗША: Джэкаб Бурыс, актывіст прагрэсіўнай Дэмакратычнай партыі са штату Арканзас, прыйшоў у мінулую нядзелю, 22-га студзеня, дахаты і пабачыў, што яго кот забіты. Цела хатняга ўлюбёнца знаходзілася каля ўваходу ў дом Джэкаба. На целе ката яго крывёю было напісана “Ліберал. Надпіс яўна сведчыць пра палітычны матыў забойцы. Джэкаб Бурыс працуе ў выбарчым штабе кандыдата ад Дэмакратычнай партыі ў кангрэс штату. Гэта адзіны ліберальны кандыдат у акрузе. Усе эколагі ЗША і штату Арканзас асудзілі злачынны акт.

Увесь свет шакавала навіна з ЗША: Джэкаб Бурыс, актывіст прагрэсіўнай Дэмакратычнай партыі са штату Арканзас, прыйшоў у мінулую нядзелю, 22-га студзеня, дахаты і пабачыў, што яго кот забіты. Цела хатняга ўлюбёнца знаходзілася каля ўваходу ў дом Джэкаба. На целе ката яго крывёю было напісана “Ліберал. Надпіс яўна сведчыць пра палітычны матыў забойцы. Джэкаб Бурыс працуе ў выбарчым штабе кандыдата ад Дэмакратычнай партыі ў кангрэс штату. Гэта адзіны ліберальны кандыдат у акрузе. Усе эколагі ЗША і штату Арканзас асудзілі злачынны акт. Яны сабралі 5 тысяч долараў, якія абяцаюць даць таму, хто дапаможа выявіць злачынцу. На жаль, паліцыя дасюль не выйшла на след забойцы. Між тым, эксперты вядомай арганізацыі PETA, якая займаецца абаронай жывёл, лічыць, што чалавек, што забіў ката, псіхічна ненармальны і можа працягнуць забіваць катоў і сабак. PETA заклікала ўсіх уладальнікаў жывёл у акрузе лепш назіраць за сваімі ўлюбёнцамі.

Паводле амерыканскай прэсы

Каментаваць