ЗША. Ці дапаможа піва Трампу?

Бельгійская кампанія «Anheuser-Busch», вытворца амерыканскага піва «Budweiser» (у ЗША яго часцей называюць «Bud»), прыняла рашэнне пра часовы рэбрэндынг напою.

Фота з сайта www.advertology.ru


 Да пачатку лістапада 2016 года гэты адзін з самых папулярных у Злучаных Штатах гатункаў будзе называцца «America». Ідэя ў тым, каб абудзіць у амерыканцаў патрыятычныя настроі і прымусіць іх больш актыўна ўдзельнічаць у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.

 

Высакародная місія, тым не менш, выклікала крытычную рэакцыю. Маркетолагі кажуць, што простыя спажыўцы «Bud» як мінімум не зразумеюць кроку кампаніі. Больш за тое, продажы «Budweiser» могуць абрынуцца, бо новая назва яўна пасуе слогану аднаго з кандыдатаў. Гаворка пра Дональда Трампа, які выкарыстоўвае слоган «Зробім зноў Амерыку моцнай». Між тым, сацыялагічныя апытанні паказваюць, што Трапм — далёка не фаварыт сярод простых амерыканцаў.

 

Усе пагаджаюцца, што з гэтай гісторыі найбольш выйграюць чэшскія півавары, якія разліваюць піва пад аналагічнай назвай. У Чэхіі, дзе ў ХІІІ стагоддзі прыдумалі «Budweiser» (або «Budvar», як яго называюць у Чэхіі), даўно даводзяць свае правы на гэты брэнд. Цяпер у чэхаў ёсць усе падставы казаць, што заакіянскі «Budweiser» — гэта не «Budweiser», а нейкая «America».


Паводле амерыканскай прэсы


Каментаваць