ЗША. Дональд Трамп выступіў за наземную аперацыю супраць ІД

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ЗША Дональд Трамп прапанаваў абвясціць вайну экстрэмісцкай групоўцы "Ісламская дзяржава" і адправіць невялікую колькасць амерыканскіх вайскоўцаў на Блізкі Усход для барацьбы з гэтай арганізацыяй.
Фота: Jerry Mennenga / Zumapress / Global Look

Фота: Jerry Mennenga / Zumapress / Global Look



"Мы павінны ўдарыць па "Ісламскай дзяржаве", — сказаў Трамп у інтэрв'ю тэлеканалу ВВС і дадаў, што выступае за абмежаваную наземную аперацыю супраць ІД. Ён таксама прапанаваў уключыць у меркаваную аперацыю саюзнікаў ЗША па NАТО.

Акрамя таго, Трамп усклаў адказнасць за ўздым ІД на сваю патэнцыйную суперніцу ў барацьбе за прэзідэнцкую пасаду Хілары Клінтан. Трамп сказаў, што з'яўленне экстрэмісцкай арганізацыі стала вынікам "дурной палітыкі" Клінтан на пасадзе дзяржсакратара ЗША, паведамляе ВВС

У нядзелю адкрыўся з'езд Рэспубліканскай партыі, на якім Трамп павінен стаць афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ад гэтай партыі.




Каментаваць