ЗША. Хто замовіў ураганы?

Група навукоўцаў сцвярджае, што тарнада, якія апошнім часам атакавалі Карыбы, — не прыродная стыхія, а прадукт свядомай дзейнасці чалавека.
Ураганы "Ірма" і "Хасэ". Фота 

Ураганы "Ірма" і "Хасэ". Фота 


Свае высновы яны зрабілі на базе здымкаў з космасу. Асноўны доказ, які, па іх словах, кажа пра штучны характар стыхіі — дзіўная траекторыя тых самых ураганаў. Падазрона выглядае і тое, што тры вельмі моцны ўраганы па часе паўсталі практычна сінхронна, хаця раней такога ніколі ў гісторыі не было.

А вось адказ на галоўнае пытанне — якая дзяржава або групоўка магла замовіць тыя ўраганы — навукоўцы не агучылі. У тым ліку, напэўна, таму, што стыхія атакуе краіны з рознымі дзяржаўнымі ідэалогіямі. Ад ураганаў пакутуюць як на сацыялістычнай Кубе, так і ў ЗША, дзе пануе капіталізм.
  


Між тым, нельга не заўважыць, што апошняя серыя ўраганаў цалкам змяніла пейзаж у Вашынгтоне на карысць цяперашняга гаспадара Белага дому. Антытрампаўская апазіцыя ўжо не так жвава крытыкуе прэзідэнта, паколькі на першае месца выйшла тэма дапамогі ахвярам стыхіі.

Паводле мексіканскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Чытач НЧ
  • 2017-09-14 11:04:48
Нейкая жахліва жаўцізна. Якая яшчэ "група навукоўцаў"? Дзе спасылкі на іх? Гэта канспіралогія, бо інсаванне кліматычнай зброі дагэтуль не пацверджана і не даказана нікім. Карацей, артыкул узроўня РЕН-ТВ і рэптылоідаў.

Каментаваць