ЗША. Сандэрс паабяцаў Клінтан падтрымку на выбарах

Амерыканскі сенатар Берні Сандэрс, які прэтэндаваў на вылучэнне ў прэзідэнты ЗША, паабяцаў падтрымаць у ходзе перадвыбарнай кампаніі Хілары Клінтан, якая лідзіруе па выніках папярэдніх выбараў Дэмакратычнай партыі.

Фота з сайта act.democracyforamerica.com


Клінтан заручылася падтрымкай дастатковай колькасці дэлегатаў для вылучэння сваёй кандыдатуры ў прэзідэнты, аднак фармальна Сандэрс да гэтага часу не прызнаў паразу, паведамляе ВВС.

 

Сандэрс заклікаў мільёны сваіх выбаршчыкаў падтрымаць Клінтан. Ён дадаў, што з нецярпеннем чакае магчымасці папрацаваць разам з ёй над рэфармаваннем Дэмакратычнай партыі для барацьбы з кандыдатам ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам.

 

Клінтан стане першай у гісторыі жанчынай, высунутай у прэзідэнты ЗША. Яна заручылася падтрымкай дзеючага кіраўніка дзяржавы Барака Абамы. У Рэспубліканскай партыі папярэднія выбары выйграў мільярдэр Дональд Трамп.

 

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 8 лістапада гэтага года. Абама ў іх удзельнічаць не будзе, бо гэта ўжо другі яго прэзыдэнцкі тэрмін запар. Акрамя Трампа і Клінтан у выбарах возьме ўдзел кандыдат ад Лібертарыянскай партыі Гэры Джонсан.

Каментаваць