ЗША выдалі дапаможнік па супрацьстаянні Расіі на аснове ўкраінскіх падзей

Армія ЗША выдала «Дапаможнік па расейскай вайсковай справе новага пакалення», якое прызначана для павышэння інфармаванасці амерыканскіх вайскоўцаў аб тактыцы Расі ў гібрыднай вайне.
Выданне апублікавана ў вольным доступе на сайце PublicIntelligence.

Дапаможнік быў выдадзена ў снежні 2016 года для ўнутранага карыстання, але не зʼяўляецца засакрэчаным.
Аўтарамі кнігі пазначаны – Войска ЗША і Група па асіметрычнай вайне. У дапаможніку падрабязна вывучаецца расійская гібрыдная ваенная тактыка, ужытая ў Крыме і на Данбасе.

На 68-мі старонках дапаможніка сабраны фатаграфіі расійскай ваеннай тэхнікі з яе апісаннямі і характарыстыкамі.

Да таго ж, у кнізе апісаная стратэгія Расіі, накіраваная на змену ўрадаў. Як гэта было зроблена ў аперацыі па захопу Крыма, у якой удзельнічалі падраздзяленні спецыяльных сіл, і на Данбасе пры ўдзеле цяжка ўзброеных рэгулярных падраздзяленняў, якія падтрымліваюць мясцовыя марыянетачныя групоўкі.

Асобна ў дапаможніку разгледжаны і неваенных сродкі, якія выкарыстоўваюцца Расіяй для дасягнення сваіх мэтаў.

«Крэмль супрацоўнічае з злачыннымі хакерскімі групамі, і расійскі ўрад выкарыстоўвае тысячы прафесійных хакераў як частка стратэгіі інфармацыйных аперацый. Гэта моцна пераўзыходзіць ваенныя кібер-здольнасці ЗША і азначае, што брыгады ЗША могуць падвяргацца кібератакам з боку прарасійскіх сімпатызантаў у краінах, якія нават не ўдзельнічаюць у канфлікце», – гаворыцца ў дапаможніку.

Між тым, аўтары паказваюць, што расійская армія адчувае недахоп сродкаў электроннай барацьбы і авіяцыйнай падтрымкі і страта нават адной з такіх сістэм – сурʼёзны ўдар для расійскіх вайскоўцаў. Таксама адзначаецца недахоп матывацыі салдат прызыўнікоў і магутнасць, але нізкая дакладнасць ваеннай тэхнікі.

Паводле belsat.eu

Каментаваць