Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

ЗША выявілі расійскае войска зомбі-акаўнтаў, што ўзмацнялі крызіс у Каталоніі

Расійскія RT і Sputnik выкарыстоўвалі вялікую колькасць акаўнтаў у сацсетках, звязаных з Венесуэлай, для распаўсюджвання негатыўнага іміджу Іспаніі да і пасля рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі. Пра гэта паведамляе El Pais.


Такая інфармацыя вынікае з дэталёвага аналізу, ажыццёўленага навукоўцамі Універсітэта Джорджа Вашынгтона ў ЗША датычна пяці мільёнаў паведамленняў. У справаздачы ўтрымліваецца папярэджанне аб «сур'ёзным крызісе палітычнай і эканамічнай рэпутацыі у Іспаніі і ЕС».

Амерыканскі вучоны Хаўер Лесака прааналізаваў 5 029 877 паведамленняў у Twitter, Facebook і іншых сацыяльных сетках, якія выкарыстоўвалі тэрміны "Cataluña", "Catalunya" і "Catalonia" ў перыяд паміж 29 верасня і 5 кастрычніка.

«Найбольш дзіўная рэч, што тычыцца расследавання — гэта адкрыццё цэлага войска зомбі-акаўнтаў, якія ёсць абсалютна скаардынаванымі і прызначаны для абмену кантэнтам, створаным RT і Sputnik, у розных размовах лічбавай інфармацыйнай прасторы, якія ідуць з Сірыі і Злучаных Штатаў у Каталонію», — тлумачыць Лесака.

«Ёсць звесткі, якія дазваляюць выказаць здагадку, што ўзор лічбавага ўмяшання, якое выявілі ў лічбавых праграмах датычна выбараў у Злучаных Штатах або Brexit, быў таксама знойдзены ў Каталоніі, і аўтары такой дэстабілізацыі адны і тыя ж», — дадаў ён.

Напярэдадні двое іспанскіх міністраў прызналі, што іспанскі ўрад пацвярджае інфармацыю пра тое, што падчас Каталонскага крызісу «дэструктыўныя паведамленні» былі адпраўленыя з «тэрыторыі РФ», а таксама з «іншай тэрыторыі». Ўрадавыя крыніцы пазней пацвердзілі, што «іншая тэрыторыя» адносіцца да Венесуэлы.
Нагадаем, кіраўнік МЗС Іспаніі Альфонса Дастыс абвінаваціў расійскіх хакераў у спробах дэстабілізацыі ЕС.

Паводле «Украінскай праўды»


Каментаваць