Невядомы напаў з нажом на журналістку Forbes у Кіеве

У парку КПІ горада Кіева невядомы напаў з нажом на журналістку ўкраінскага бізнес-выдання Forbes Марыю Рыдван. Жанчына атрымала тры нажавых раненні. Яна распавядае, што на яе накінуліся без усялякай прычыны.


Рыдван атрымала дапамогу ў траўмапункце, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс". Яна атрымала сур'ёзнае раненне рукі. Акрамя таго, нападнік падрапаў нажом яе шчаку.

На сваёй старонцы ў Facebook журналістка напісала, што не ведае, як доўга будзе гаіцца яе рука. Яна сумняецца, што зможа вадзіць машыну ці трэніравацца па сваёй фітнес-праграме.

Паліцэйскія правяраюць інфармацыю пра інцыдэнт.

За сённяшні дзень гэта ўжо не першы выпадак нападу на работнікаў СМІ ў Кіеве. З раніцы ў цэнтры ўкраінскай сталіцы была падарваная машына, у якой знаходзіўся журналіст Павел Шарамет. Ён загінуў. Па версіі праваахоўнікаў, гэта было наўмыснае забойства.

Паводле vesti.ru

Каментаваць