Адышоў у лепшы свет Генадзь Шэршань

Лекар, журналіст, шчыры, светлы і далікатны чалавек. Ён ніколі не жаліўся і ніколі не турбаваў. Так нечакана і так цяжка...

Напэўна, апошні здымак Генадзя Аляксандравіча Шэршаня, зроблены ў рэдакцыі "Новага Часу". Красавік 2016 года.


Кожны раз, заходзячы ў рэдакцыю, Генадзь  Аляксандравіч прыносіў печыва, каб пачаставаць нас усіх, каб разам папіць гарбату, каб паразмаўляць. Час ад часу ён тэлефанаваў, каб абмеркаваць які-небудзь артыкул, што з’явіўся ў газеце, ці каб прапанаваць свой. Час ад часу мы друкавалі яго тэксты.

“У красавіку споўнілася 114 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага хірурга Івана Стальмашонка. Дата не круглая. Можна было б і пачакаць год з гэтым тэкстам. Але не ўпэўнены, што дажыву”, — гэта Генадзь Аляксандравіч напісаў у артыкуле пра свайго настаўніка.

Не дажыў…

Мы размаўлялі с ім некалькі тыдняў таму, абмяркоўвалі чарговую тэму. Ён хацеў напісаць пра тое, што ў дзяржаўнай прэсе мала ўвагі надаецца здароваму ладу жыцця. Я не пагаджалася і прапаноўвала яму напісаць пра каго-небудзь з яго паплечнікаў-лекараў. Ён паабяцаў напісаць. Не паспеў…

Прабачце, спадар Генадзь, што між штодзённымі справамі, я не знайшла часу да Вас завітаць, хоць не раз абяцала… Прабачце, што так рэдка Вам тэлефанавала, хоць гэта так лёгка — набраць нумар і запытацца, як справы… Прабачце, што пра вашу смерць мы даведаліся амаль выпадкова ад аднаго з чытачоў…

Прабачце і вялікі дзякуй, што былі з намі!

Светлая памяць…

 

 Апошні артыкул Генадзя Шэршаня: Незвычайны звычайны лекар 

Спадар Генадзь вельмі перажываў, што мы не паспеем надрукаваць гэты артыкул, бо яго герой хворы на рак і можа не дажыць да публікацыі...


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: