Аляксею Марачкіну зрабілі аперацыю на сэрцы

Рэдакцыя атрымала ліст ад Ігара Марачкіна, сына Аляксея Марачкіна, у якім паведамляецца пра тое, што вядомы мастак зараз знаходзіцца ў шпіталі. Ігар выказвае шчырую падзяку дактарам, якія ратавалі яго бацьку.

Прапануем нашым чытачам ліст ад Ігара Марачкіна цалкам:
«Дарагія сябры
7 лютага 2017 года майму бацьку Марачкіну Аляксею Антонавічу была праведзена тэрміновая аперацыя на сэрцы (шунціраванне). Неабходнасць аперацыі ўзнікла ўночы 7 лютага, таму бязмерная наша ўдзячнасць дырэктару РНПЦ Кардыялогія Аляксандру Геннадзевічу Мрочаку, які арганізаваў брыгаду высокапрафесійных спецыялістаў, сярод якіх, хірург Спірыдонаў Сяргей Віктаравіч і анастэзіёлаг Шаўрыкаў Антон Аляксандравіч. Дзякуючы гэтым таленавітым урачам, складаная аперацыя прайшла паспяхова.

Бацька ўжо пераведзены з рэанімацыі ў палату. Усім сябрам і знаёмым перадае прывітанне і просіць прабачэння, што пакуль не зможа адказваць на ўсе тэлефонныя званкі.

 Цяпер у Цэнтры Кардыялогіі абвешчаны карантын, таму хворых могуць наведваць толькі родныя.

Пра стан здароўя і самаадчуванне бацькі я буду пастаянна вам паведамляць.

З павагай Ігар Марачкін».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: